Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Віктар Шалкевіч: Я вельмі ўдзячны «Басовішчу»

06.06.2019 культура
Віктар Шалкевіч: Я вельмі ўдзячны «Басовішчу»

Фестываль адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 года каля Гарадка, што на Беласточчыне.

Гарадзенскі бард і вядоўца Віктар Шалкевіч, што быў прызёрам фэсту ў 90-я гады ХХ стагоддзя, лічыць, што фестываль стаў традыцыяй, якой трэба сысці, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Кожны чалавек мае нараджэнне, жыццё і смерць. «Басовішча» таксама павінна памерці, бо яно не прыносіць ужо тых вынікаў, якія магло б прыносіць. Гэта раз. Па-другое, яно ўжо не такое, яно стала духоўным сарцірам час ад часу. Вось прыехаць, надзець беларускую кашульку, памахаць бел-чырвона-белым сцягам і паехаць. Калі там сапраўды лавіць маладыя таленты і прамаваць іх далей, то гэтым трэба займацца камусьці. Таму гэта такі аматарскі фестываль, паўаматарскі практычна.

На думку Віктара Шалкевіча, менавіта «Басовішча» было тым фэстам, на якім ён адбыўся як спявак:

– Я тады ў 92-м годзе выйграў узнагароду і запісаў альбом. Гэта класная ўзнагарода, гэта файна. А далей што? Па вялікім рахунку, «Басовішча» адбылося як фестываль. Калі яго маюць закрыць, то хай закрываюць. Практычна ўсе, хто зараз ёсць на неафіцыйнай сцэне, адбыліся на «Басовішчы». Калі яны маюць яго зачыняць, то лепш памерці ў росквіце сіл, прыгожым, маладым, таленавітым, чым вось так хадзіць: і тое баліць, і тое баліць. Вечная памяць, калі закрыюць.

На сёлетнім фэсце “Басовішча” выступяць такія зоркі беларускай сцэны, як Volski, «Крама», «Дзецюкі», NaviBand, Re1ikt, Znich.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]