Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гарадзенцы думаюць, як абаранiць Беларусь

07.06.2019 политика
Гарадзенцы думаюць, як абаранiць Беларусь

Лiдары БНК правялi сустрэчу ў Гародні.

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з лідарамі Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем, паведамляе «Радыё Рацыя» На сустрэчу з палітыкамі прыйшло паўсотні гарадзенцаў, якіх хвалявалі як палітычныя, так і сацыяльна-эканамічныя пытанні. Сваімі ўражаннямі з сустрэчы падзяліўся Мікалай Статкевіч:

– Сабралася найперш патрыятычная аўдыторыя. Безумоўна, іх цікавілі сацыяльныя пытанні, але людзі бачаць гэтую чарговую саюзную вакханалію і іх вельмі хвалюе лёс краіны. Яны вельмі баяцца, што Лукашэнка проста здасць нас з трыбухамі. Яны ўжо задаюць пытанні і думаць, як абараніць Беларусь, у тым ліку такія пытанні задавалі мужчыны, якія казалі, што, напрыклад, ва Украіне дзяржава хоць узброіла людзей для абароны незалежнасці, а ў нас гэтага можа не быць, і што тады рабіць.

Яўген Афнагель прадставіў на сустрэчы дзеянні БНК падчас будучых палітычных кампаній.

– Беларускі нацыянальны кангрэс выкарыстае парламенцкую кампанію дзеля сваіх мэтаў, дзеля таго, каб абудзіць палітычную актыўнасць, разгадаць крышку сітуацыю ў грамадстве. Мы разумеем, што выбараў няма. Усе беларусы разумеюць, што выбараў няма і іх галасы не лічаць. Але мы выкарыстаем гэтую кампанію менавіта дзеля дасягнення сваіх мэтаў. Галоўнае ўсё ж для нас – гэта прэзідэнцкія выбары. У кожным разе, змены ў краіне, змены сітуацыі магчымыя толькі праз масавы пратэст.

Нагадаем, сёння жыхары Барысава змогуць сустрэцца з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з прадстаўніком Рады БНК Яўгенам Афнагелем.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]