Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Віктар Сазонаў: «Басовішча» – фэст беларускасці

20.06.2019 культура
Віктар Сазонаў: «Басовішча» – фэст беларускасці

На юбілейным фэсце выступяць вядомыя беларускія музыкі.

19-20 ліпеня 2019 года ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Беласточчыне адбудзецца ХХХ фэст „Басовішча”, перадае racyja.com.

Гарадзенскі журналіст, публіцыст і пісьменнік Віктар Сазонаў лічыць гэты фэст выключнай праявай беларускасці.

Кажа Віктар Сазонаў:

– Людзі, якія жывуць па той бок мяжы і называюць сябе беларусамі, зрабілі некалькі важнейшых рэчаў, каб гэтая беларускасць была публічнай, каб яна ў нечым праяўлялася, каб былі свае рэчы, да якіх людзі маглі б цягнуцца і ганарыцца імі. Фестываль “Басовішча” – гэта адна з тых рэчаў, дзе людзі маглі прыязджаць, спяваць беларускія песні, ствараць конкурсы, дзе беларусы маглі збірацца, сустракацца. І я ведаю вельмі шмат людзей ёсць, якія сустракаюцца там раз у год.

На думку Віктара Сазонава, трэба, каб гэты фэст надалей працягваўся:

– Я б, канешне, хацеў, каб гэтая традыцыя заставалася. Але як там будзе надалей, вельмі цяжка сказаць. Ведаю толькі адно, што нават калі гэтая традыцыя спыніцца, як традыцыя штогадовая, то рана ці позна знойдуцца людзі, якія яе адновяць у нейкім іншым варыянце. Напрыклад, у юбілейным, – раз на пяць гадоў.

На ХХХ юбілейным фэсце выступяць вядомыя беларускія музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі, Ілона Карпюк, а таксама Алесь Дзянісаў са сваімі „Дзецюкамі”.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]