Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Каралева сем’яў, маліся за нас!»

03.07.2019 общество
«Каралева сем’яў, маліся за нас!»

Пад такім дэвізам рушыла пешая пілігрымка каталіцкіх вернікаў з Глыбокага ў Будслаў.

Сёлета такім шляхам наважылася крочыць каля 150 чалавек, нягледзячы на дрэннае надвор’е і святкаванне 605 год Глыбокага, перадае «Радыё Рацыя».

Перад тым, як рушыць у дарогу, пілігрымы супольна памаліліся ў касцёле Святой Тройцы і адзначылі яшчэ свята ў гонар Святога апостала Тамаша. Яно святкуецца ў Касцёле 3 ліпеня.

Як кажа ксёндз-пробашч Глыбоцкай парафіі Мікалай Ціхановіч, пілігрымы крочаць да Маці Божай Будслаўскай, каб маліцца за краіну і прасіць бласлаўлення Божага для беларускага народа. Важна, каб народ жыў ва ўзаемнай любові і шанаваў хрысціянскія каштоўнасці.

– Для нас свята тады, калі мы жывём сапраўды ва ўзаемнай любові, калі мы выконваем і Божы закон, і закон дзяржаўны, які не супярэчыць правам чалавека і Божаму закону.

Нагадаем, сёлета Будслаўскі фэст адбудзецца 5-6 ліпеня. Ён упершыню будзе адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Святочныя ўрачыстасці пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — “Каралева сем’яў, маліся за нас!” — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]