Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Наш адказ Чэмберлену

15.07.2019 политика
Наш адказ Чэмберлену

Калі ўлады нешта забараняюць – трэба дзейнічаць.

Некалькі дзён таму улады забаранілі пілігрымку з Віцебску ў Полацк. Дакладней, вымусіла арганізатараў адмовіцца ад яе правядзення.

Што б я рабіла, калі б арганізоўвала пілігрымку, а мне прапанавалі аплаціць паслугі міліцыі па завоблачным кошце?

Па-першае, я бы сёе-тое рабіла да таго, як мне прапанавалі. Напрыклад, прыгадала сотні адмененых канцэртаў-з'ездаў-форумаў-прэсавых канферэнцый-злётаў-плэнэраў-патрэбнае упісаць. І прыйшла б да прыкрай высновы, што у Беларусі існуе сотні спосабаў спаскудзіць людзям добрую справу і толькі 1 шанец на 1000, што без гэтага абыйдзецца.

Гэтак разважыўшы, я б перайшла да другога пункта. Калі нашу справу ўсё адно спаскудзяць, трэба расстаўляць прыярытэты, з якіх вынікае наш "адказ Чэмберлену".

Параўнаем варыянты.

Першы.

Мне бясконца важны духоўны складнік, і я пайду ў пілігрымку нават адна, нават без ежы, намёта і басанож. (Так, людзі ў вайну і не так хадзілі, і выжывалі многія). І так і кажу: мы рыхтуемся ісці з абозам, але я (з Толем і Васем) пайду ў кожным разе, хаця б і перадам назад. Кожны, хто мае намёт і бутэрброд, бярыце з сабой. А у намёце памесцяцца і двое, так што колькасць удзельнікаў не такая і малая.

Другі.

Мне бясконца важна паказаць, што мы такія класныя, нас многа, і мы мірныя лаяльныя людзі. А да Бога хорам хадзіць неабавязкова. Вуаля! Рыхтую прамову на сумнай прэс-канферэнцыі пра "сродкаў не маем, спадзяемся на паразуменне, нічога не парушаем, людзей не падстаўляем". Агідна, непрыемна, але ўсялякая ўлада ад Бога, хай сам разбіраецца. Як варыянт - калі мы класныя, нас многа, а яны - казлішчы, якіх трэба аддзяляць ад ягнятак. Не забудзем-не прабачым, палаць рэжыму ў пекле. І пачынаю збіраць па знаёмых грошы на штраф: раптам маю прамову высока ацэніць ГУУС Гарвыканкама.

Трэці.

Мне вельмі важна паказаць, што на гэтай зямлі ёсць народ, які вырашае, што яму рабіць, і кладзе на дыктатара-антыхрыста крыж з малітоўнікам і іншыя цяжкія тупыя прадметы. І тады я раблю выгляд, што міліцыі ў прыродзе няма, іду з абозам паводле плану. Спыняюць - не сыходжу, пужаюць - не баюся, судзяць - даводжу сваю пазіцыю. І, перафразуючы, Бог дапусціў штраф - Бог дасць і на штраф, абудзіўшы сумленне ў тых людзях, што не мелі моцных матываў пайсці ў пілігрымку, але не жадаюць, каб гэтыя матывы навязвалі ці адбіралі.

Кожны выбірае сам, куды ісці і навошта. Простаіне трэба дазваляць, каб за цябе выбіралі іншыя. І лыпаць пасля вачыма: "вой, ніколі такога не было - а, вось жа, зноў".

Алена Церашкова, «Баста»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]