Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Піт Паўлаў: Мова – адзіны маркер, які заўважны

16.07.2019 общество
Піт Паўлаў: Мова – адзіны маркер, які заўважны

Носбіты беларускай мовы заахвочваюць на перапісе насельніцтва пазначаць роднай мовай беларускую.

“Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!” Такі лозунг перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь будзе ў 2019 годзе. Носбіты беларускай мовы заахвочваюць запісвацца беларусамі і пазначаць роднай мовай беларускую.

Кажа racyja.com музыка Піт Паўлаў, які збіраецца паўдзельнічаць у перапісе:

– Наш адвечны сусед з Усходу паказаў свае іклы і ён не спыніцца. І адзіны сродак падкрэсліць сваю рознасць і годнасць, адзіны маркер, які заўважны, – гэта мова. Калі пачынаеш размаўляць на беларускай мове, рускія не разумеюць. А нашы ўсе разумеюць. Калі пачынаеш казаць пра Ягайлу, пра Вялікае княства Літоўскае, пра Магдэбургскае права. Гэта ўсё не дзейнічае. Адзінае, што дзенічае, калі ты кажаш: „Паспрабуйце карыстацца алоўкам”. Калі яны не разумеюць нават кантэксту. Тады яны разумеюць, што гэта сапраўды іншая краіна.

З пытаннямі перапіснога аркуша на беларускай мове можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года і паўдзельнічаць у ім можна прыйшоўшы на стацыянарныя ўчасткі, самастойна праз інтэрнэт, альбо дачакаўшыся перапісчыка.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]