Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Тэрэза Красоўская: Курапаты месца памяці, а не помсты

19.07.2019 общество
Тэрэза Красоўская: Курапаты месца памяці, а не помсты

Прафесар музыкі з Польшчы не разумее знішчэнні крыжоў і такога стаўлення ўладаў да мемарыялу.

Курапаты месца спакою і памяці, а не помсты жывым, мяркуе прафесар музыкі з Польшчы Тэрэза Красоўская, дзеда якой расстралялі ў Курапацкім лесе, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яна штогод прыяжджае ў Менск і заўсёды прыходзіць у Курапаты да аднаго крыжа, якім была пазначана сімвалічная магіла яе дзеда Міхала Красоўскага. Хоць той крыж і не стаяў па-за перыметрам урочышча, але ён таксама быў зламаны. У апошні свой прыезд у Беларусь Тэрэза Красоўска хацела прымацаваць да крыжа партрэт дзеда, але не атрымалася. Яна не разумее знішчэнні крыжоў і такога стаўлення ўладаў да мемарыялу:

– Не ідзе пра тое, што мы хочам помсціць тым, хто забіваў, адказным за гэтыя забойствы, гэта даўняя гісторыя, каб кагосьці прыцягваць да адказнасці. Мы хочам, каб гэта месца было святым. Агароджа, добра, хай агароджа будзе, але ці трэба было рабіць агароджу так, каб прыбіраць 70 крыжоў. Вешаць скрынкі з кветкамі на агароджу, дзе лес – гэта ненармальна.

Большасць сваякоў яе дзеда жылі на Меншчыне. Яе бацькі прайшлі дзіцячыя дамы і лагеры, пасля чаго пераехалі ў Польшчу. Тэрэза Красоўская прафесар музычнай акадэміі ў Познані.

Фота: Радыё Рацыя
Фота: Радыё Рацыя
Фота: Радыё Рацыя

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]