Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Станіслаў Шушкевіч збіраецца выдаць кнiгу са сваiмi ўнікальнымi фотаздымкамi

04.08.2019 политика
Станіслаў Шушкевіч збіраецца выдаць кнiгу са сваiмi ўнікальнымi фотаздымкамi

Першы кiраўнiк незалежнай Беларусi мае шмат матэрыялу, які яшчэ нідзе не публікаваўся.

Колішні старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, прафесар Станіслаў Шушкевіч збіраецца стварыць і выдаць кнігу са сваімі фотаздымкамі, паведамляе «Радыё Рацыё».

Па яго прызнанні, ён мае шмат матэрыялу, які яшчэ нідзе не публікаваўся:

– З 46-га года я займаюся фатаграфаваннем, я не фатограф заўважце, фатограф – гэта прафесія. У мяне вельмі многа здымкаў па жыцці, нядрэнна захаваныя негатывы, ёсць кіназапісы, відэазапісы. Я хачу падумаць, як давесці да тых людзей, якія фактычна не чытаюць кніжак, як давесці да іх тое, што было ў Савецкім Саюзе, што мы маем цяпер і што павінна.

Станіслаў Шушкевіч дадаў, што апублікаваць свае фотаздымкі і відэазапісы менавіта цяпер будзе самым зручным момантам. Бо цяпер у Беларусі вырасла цэлае пакаленне, якое зусім не бачыла, як раней жылі людзі, якія былі ў іх радасці і якія праблемы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]