Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Абудзіць маладых беларусаў»

09.08.2019 культура

Рэліз беларускамоўнага hip-hop-сінглу «BOSS».

9 жніўня праект «ZRABI» прэзентаваў дэбютны беларускамоўны сінгл «BOSS». Падрабязнасці прэм’еры «Белсату» распавяла салістка праекту Барбара Гузарэвіч.

Як адзначыла маладая спявачка, сваймі спевамі яна паспрабуе «абудзіць беларусаў, каб людзі зразумелі, што беларуская мова сучасная, што яна можа гучаць крута, што на ёй можна чытаць рэп, ёй можа карыстацца ў сённяшнім дне».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Barbara Huzarevič (@zrabi_b) 1 Июл 2019 в 8:40 PDT

Хіп-хоп жа суразмоўца belsat.eu абрала як «самы сучасны стыль музыкі, які найбольш цікавы моладзі». А таму і найбольш зручны для таго, каб данесці сваю думку маладым беларусам, якія лічаць, што «наша мова непрыгожая і не стылёвая».

«Для першага разу, здаецца, нядрэнна», – распавяла Барбара Гузарэвіч.

Офлайнавых прэзентацыяў пакуль не плануецца, бо пакуль гатовая цалкам толькі адна кампазіцыя. Зараз рыхтуюцца яшчэ тры спевы, але гатовыя яны будуць «няхутка».

Тым не менш, спявачка не выключыла, што пазней прэзентацыі нажыва таксама магчымыя.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Barbara Huzarevič (@zrabi_b) 26 Янв 2019 в 7:50 PST

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]