Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пяць датаў, калі можна адзначаць Дзень Незалежнасьці Беларусі

25.08.2019 общество

У розныя часы беларусам прапаноўвалі розныя даты для адзначэньня дня незалежнасьці.

Сярод іх 1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня, нагадвае «Радыё Свабода».

25 сакавіка — у 1918 годзе была створаная першая нацыянальная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка, была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата. З пачатку 90-х гэты дзень адзначаўся неафіцыйна і атрымаў назву Дзень Волі. Дэмакратычная супольнасьць Беларусі ў гэты дзень ладзіць вялікую вулічную акцыю — шэсьце ў цэнтры гораду.

Фота: «Радыё Свабода»

1 студзеня — у 1919 годзе была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая 31 студзеня 1919 году выйшла са складу Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Але праіснавала два месяцы, потым яе скасавалі, аднавілі як Літоўска-Беларускую ССР, а тую ліквідавалі наступным летам і ўтварылі БССР.

Фота: «Радыё Свабода»

3 ліпеня — у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нямецкіх захопнікаў. З 1996 году 3 ліпеня афіцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, хоць «саветы» бамбілі Менск да таго самага дня, дый тым днём ні вызваленьне Беларусі, ні пагатоў Другая ўсясьветная вайна не завяршылася.

Фота: «Радыё Свабода»

27 ліпеня — у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Да рэфэрэндуму 1996 году 27 ліпеня ў Беларусі адзначалася як Дзень Незалежнасьці. І сёньня Лукашэнка агучвае ідэі Зянона Пазьняка, выказаныя ў 1990-м.

25 жніўня — у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага акта. Гэта адбылося пасьля таго, як Масква ўвяла танкі ў Вільню, у Беларусі адбыўся найбуйнейшы ў СССР страйк, а ў Маскве праваліўся путч.

Якую дату лічыце Днём незалежнасьці вы? Выказвайцеся ў камэнтарах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]