Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: У Роўне адкрылі памятную дошку ў гонар перамогі войска ВКЛ пад Воршаю

11.09.2019 общество

Дошка ўмураваная ў сьцяну на тым месцы, дзе, паводле гісторыкаў, некалі знаходзілася Астроская брама.

У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай павесілі памятную дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай, перадае «Радыё Свабода».

Дошка ўмураваная ў сьцяну проста на тым месцы, дзе, паводле гісторыкаў, некалі знаходзілася Астроская брама, празь якую князь Канстанцін Астроскі заяжджаў ў Роўна. Цяпер тут стаіць гандлёвы цэнтар.

На дошцы напісана: «08.09.1514. Перамога князя К. Астроскага ў бітве пад Воршаю».

Ініцыятарам сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы выступіла мясцовая грамадзкая арганізацыя «Слава князёў Астроскіх», якую падтрымалі і гарадзкія ўлады.

«Трэба, каб моладзь выхоўвалася на нечым пазытыўным, на тым, чым можна ганарыцца. Гэта такая дошка „спатыкненьня“, бо трэба, каб усе ведалі, што была такая бітва, у якой мы перамаглі, і, напэўна, не апошні раз», — сказаў мэр Роўна Ўладзімір Хамко на адкрыцьці дошкі.

Адначасова ў Роўне стартавала акцыя збору сродкаў на рэстаўрацыю карціны польскага мастака Юзафа Менціны-Кшэша «Бітва пад Воршаю», напісанай ў XIX стагодзьдзі. У гандлёвым цэнтры для гэтага стварылі адмысловую фотазону, дзе можна сфатаграфавацца побач з выявай карціны і ахвяраваць сродкі на яе аднаўленьне.

Ва Ўкраіне ад 2014 году пачалі актыўна папулярызаваць імя князя Канстанціна Астроскага — ім названыя 30-я асобная Наваград-Валынская Роўненская мэханізаваная брыгада і супольная ўкраiнска-лiтоўска-польская вайсковая брыгада.

У кастрычніку 2014 году Нацыянальны банк Украіны выпусьціў манэту ў гонар 500-годзьдзя бітвы пад Воршай, у якой войска Маскоўскай дзяржавы пацярпела паразу ад Вялікага Княства Літоўскага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]