Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотафакт: Катэдж у Драздах, які пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас

26.09.2019 политика
Фотафакт: Катэдж у Драздах, які пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас

Яго плошча - больш за 600 метраў.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва звярнула ўвагу на топ-5 самых вялікіх катэджаў, якія з’явіліся ў Мінску ў першай палове 2019 года. Большасць іх гаспадароў — бізнэсмены, піша nn.by .

Але звяртае на сябе ўвагу дом на Сёмкаўскім завулку (гэта элітны квартал «Дразды-2»). Катэдж плошчай 601,8 квадратнага метра заняў у рэйтынгу другое месца. Яго пабудаваў сабе прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Сёмкаўскі завулак — першая берагавая лінія «Драздоў-2», Катэджы будаваліся за некалькі дзясяткаў метраў ад вады.

Гэта месца жыхарства асобаў, найбольш блізкіх да Лукашэнкі — тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, былы біятланіст Сяргей Булыгін, бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Паміж імі знаходзіцца і катэдж тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

З чыноўнікаў тут пасяліліся былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова (для яе гэта другі катэдж у Драздах, папярэдні яна пакінула дзецям), генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Апроч дома ў Драздах, Румас валодае катэджам ў Калодзішчах.

Сяргей Румас нарадзіўся ў 1969 у Гомелі. Скончыў Яраслаўскае вышэйшае вайсковае фінансавае вучылішча (1990) і Акадэмію кіравання (1995). Працаваў у Нацбанку, камерцыйных банках Беларусі. Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» (2002—2005), старшыня праўлення «Белаграпрамбанка» (2005—2010), віцэ- прэм’ер (2010—2012), старшыня праўлення Банка развіцця (2012—2018). Прэм'ер-міністр (2018). Жанаты, чацвёра сыноў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]