Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Пра «геніяў» з медкамісіі ў ваенкамаце

06.10.2019 общество
Пра «геніяў» з медкамісіі ў ваенкамаце

Пасля такога сумняешся ў адэкватнасці іх паводзінаў.

У Беларусі маладзёна з гідрацэфаліяй могуць забраць у войска. Наяўнасць у юнака шунту ад галавы да пупка не перашкодзіла лекарам прызнаць яго годным да службы ў войску. Яшчэ 25 гадоў таму ў хворага з дыягназам «гідрацэфалія» не было шанцаў выжыць. А цяпер ажно ў войска бяруць. Што праўда, з абмежаваннямі. Пасля такога сумняешся ў адэкватнасці паводзінаў медкамісіяў у ваенкамаце.

Маці 23-гадовага Міхаіла Аліна Праваторава – у адчаі. І зразумела, чаму. У сацыяльнай сетцы Фэйсбук яна напісала пост, што ейнага сына з гідрацэфаліяй могуць забраць у войска. Калі хто не памятае, то гідрацэфалія – гэта калі спінна-мазгавая вадкасць не можа выходзіць у спінны мозг і застаецца ў галаве. Ці як напісала Аліна Праваторава, спінна-мазгавая вадкасць назапашваецца ў галаве, забіваючы мозг. Лішак гэтай вадкасці можа прывесці да розных неўралагічных расстройстваў, зніжэння зроку, слабасці рук і ног і нават смерці. Лечыцца гідрацэфалія аперабельна.

Чалавеку ставіцца шунт, які лішнюю вадкасць і прыбірае. Шунт трэба перыядычна мяняць. Аднак для медкамісіі ў ваенкамаце гэта ўсё не аргумент. Сапраўды, падумаеш нейкая трубка ў арганізме ад мозгу да пупка. Гэта ж такія дробязі. І з шунтам ваяваць можна. Як сказалі ў Мінабароне, раз аўто вадзіць можа, то і да войска годны. Інтэрнэт-карыстальнікі на такія паводзіны адрэагавалі іранічнымі выказваннямі. Маўляў, мозг у супрацоўнікаў Міністэрства абароны памёр ужо даўно.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]