Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Надзея Гацак абраная новай старшынёй «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў»

13.10.2019 политика
Надзея Гацак абраная новай старшынёй «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў»

Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД.

12 кастрычніка пад Менскам адбыўся з’езд аргкамітэту грамадскай арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”. З вітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, паведамляе bchd.info.

З асобнымі словамі вітання выступілі прадстаўнікі партнёрскай арганізацыі – Моладзі Хрысціянскай народнай партыі Нарвегіі (KrFU).

Падчас з’езду Марына Хоміч, якая ўзначальвала МХД са снежня 2011 года, заявіла пра складанне з сябе паўнамоцтваў старшыні. Новай старшынёй аргкамітэту была абраная Надзея Гацак, яе намеснікамі – Марына Хоміч і Яўген Дудкін.

Надзеі Гацак 32 гады. Скончыла Гістарычны факультэт БДУ. У якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічала з шэрагам беларускіх незалежных СМІ. Замужам, маці трох дзяцей. Верніца-каталічка.

Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД. Унесеныя праўкі ў статут аргкамітэт, прынятыя абноўленыя стратэгічныя мэты і задачы на бліжэйшыя гады, вырашана распрацаваць абноўлены варыянт праграмы да наступнага з’езду.

Таксама былі прынятыя рашэнні і звароты адносна прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, перапісу 2019 года і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі.

Галоўнай кампаніяй МХД на бліжэйшыя гады стане кампанія для ўнясення зменаў у новы Кодэкс аб адукацыі, старт якой таксама быў пакладзены на з’ездзе.

Завершылася падзея святочным канцэртам.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]