Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскі выступіў з песьнямі чатырох сваіх праектаў

27.10.2019 общество
Лявон Вольскі выступіў з песьнямі чатырох сваіх праектаў

Цягам усяго канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі воклічы «Жыве Беларусь!»

Лявон Вольскі 26 кастрычніка даў у менскім Prime Hall вялікі 4-гадзінны канцэрт зь песьнямі гуртоў «Мроя», N.R.M. і Zet, а таксама сольнага праекту Volski, перадае «Радыё Свабода».

Квіткі на канцэрт пачыналі прадаваць, не анансаваўшы, хто будзе выступаць: перш анансавалі толькі «гістарычную падзею беларускага року». За некалькі дзён да канцэрту ўсе квіткі былі прададзеныя.

Пасьля гэтага канцэрту Вольскі з гуртом выправяцца ў тур: цягам лістапада выступяць у Магілёве, Віцебску, Маладэчне, Баранавічах і Слоніме, пасьля паедуць граць у Кіеў, затым у Берасьце і Горадню, а ў сьнежні дадуць канцэрт у Салігорску.

Фотa: RFL/RL

Цягам усяго канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі воклічы «Жыве Беларусь!».

Перад канцэртам Вольскі ладзіў конкурс кввэраў — перамаглі этна-гурт Guda (на фота) і рок-гурт Haina. На пачатку канцэрту першыя выканалі песьню «Мроі» «Зямля», другія — новую песню Вольскага «Зьніклыя людзі» і некалькі ўласных.

«Мроя» была першым гуртам Вольскага. Заснаваная ў 1981 годзе, першы вялікі канцэрт дала 7 лістапада таго году. У савецкія часы «Мроя» грала «заходні» рок. Паступова гурт стаў хэдлайнэрам тагачаснай беларускай рок-сцэны.

Фотa: RFL/RL

Для стылю гурту музычны крытык Вітаўт Мартыненка ў 80-я прыдумаў адмысловую назву: stod-rock (стод — тое самае, што ідал), бо чуў у гэтай музыцы паганскія матывы. У 1990 годзе савецкая фірма «Мелодия» выдала на кружэлцы альбом «Мроі» «Дваццаць восьмая зорка». Яшчэ чатыры альбомы выходзілі на аўдыёкасэтах.

Імя Вольскага ня раз трапляла ў «чорныя сьпісы» ўладаў, цяпер жа яму даюць выступаць — і квіткоў у клюб на больш як паўтары тысячы чалавек не хапае ўсім ахвочым.

Пасьля творчага крызісу, частай зьмены гітарыстаў і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі «Мроя» ў 1994-м вырашыла пачаць новы этап пад новай назвай: «Незалежная Рэспубліка Мроя» або скарочана N.R.M.

Першы час гурт меў даволі панкаўскае гучаньне, але пасьля паспрабаваў сябе ў доўгім шэрагу стыляў, ад рэгей да гардкору.

За паўтара дзясятка гадоў N.R.M. з Вольскім запісаў такія гіты, як «Тры чарпахі», «Паветраны шар», «Партызанская» і «Лёгкія-лёгкія», выдаў шэсьць студыйных альбомаў, сабраў шмат узнагародаў і пабываў у «чорных сьпісах» уладаў.

Фотa: RFL/RL

У часы N.R.M. існаваў таксама таямнічы праект Zet — вядома, што Вольскі зьвязаны зь ім нейкім чынам, але сьпявак не прызнаецца, якім менавіта. Гурт заўжды выступаў у масках, але многія пазнавалі ў вакале голас Вольскага.

Zet выдаў усяго два альбомы — у 2000 і 2006 гадах. Гурт таксама трапляў у «чорныя сьпісы», канцэрты зрывалі нават пад наглядам КДБ. Апошні канцэрт Zet давалі аж у 2008 годзе.

Яшчэ ў часы N.R.M. Вольскі запісваў сольныя альбомы — жартаўлівы «блатняк» «Куплеты і прыпевы» і песьні на вершы беларускіх клясыкаў «Белая яблыня грому». Тры наступныя ўласныя альбомы ён выдаваў з гуртам, які назваўся проста Volski.

Фотa: RFL/RL

Як і ў N.R.M., песьні праекту Volski вельмі разнастайныя: ад пэсымістычнага крыку «А хто там ідзе» да лірычнай «Маё каханьне», ад калыханкі «Адсюль пачынаецца сьвет» да сарказму ў «Русской песне».

Вольскі кажа, што ў запісе альбомаў сольнага пракету гук атрымаўся «скандынаўскім» — за гучаньне адказваў нарвэскі саўнд-прадусар Снорэ Бэргэруд, у запісе ўдзельнічалі і іншыя нарвэскія музыкі.

Сюрпрызам шоў стала зьяўленьне на сцэне вядомага ў сьвеце рок-гітарыста беларуса Віктара Смольскага, які некалі адыграў некалькі канцэртаў з «Мрояй».

Заля менскага Prime Hall была бітма-набітая.

Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Фотa: RFL/RL
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]