Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Верамеенка: Беларусы любяць i памятаюць сваіх герояў

04.11.2019 общество
Сяргей Верамеенка: Беларусы любяць i памятаюць сваіх герояў

Толькi з Гародні на мерапрыемства ўшанавання памяці паўстання 1863-64 у Вільню паедзе больш за сотню актывістаў.

Прадстаўнікі кампані #kalinouski2019, што амаль паўгады займаюцца ўшанаваннем памяці паўстання 1863-64 года на Гараденшчыне, запрашаюць усіх паехаць на мерапрыемствы ў Вільню, дзе 22 лістапада будуць перапахаваныя парэшткі паўстанцаў Каліноўскага.

22 лістапада 2019 года ў сталіцы Літвы адбудуцца мерапрыемствы па перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага на чале з кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім.

Кажа racyja.com прадстаўнік БХД у кампаніі #kalinouski2019 Сяргей Верамеенка:

– Памяць чалавечая, памяць беларусаў, памяць народная, яна заўсёды вельмі моцная, у тым ліку і генетычная памяць. Як бы не спрабавалі сучасныя ўлады замаўчаць ці ігнараваць нашых герояў, усё адно гэта не атрымліваецца, бо людзі памятаюць, людзі ведаюць, людзі любяць сваіх герояў. Таму лічу, што беларусы павінны прыехаць і ўшанаваць, наколькі гэта мажліва, памяць нашых герояў, нашых паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць нашай краіны, якія далі імпульс для будучых змагароў, для будучых герояў.

Плануецца, што з Гародні на мерапрыемства ў Вільню паедзе больш за сотню актывістаў. Ужо арганізаваны вялікі аўтобус і пражыванне ў Вільні з 22 на 23 лістапада 2019 года.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]