Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гарадзенская каманда #kalinouski2019 запрашае ў Вільню

19.11.2019 общество
Гарадзенская каманда #kalinouski2019 запрашае ў Вільню

Ушанаванне памяці паўстанцаў адбудзецца 22-23 лістапада.

Каманда #kalinouski2019, якая займаецца ўшанаваннем памяці паўстанцаў Каліноўскага, запрашае далучыцца да паездкі ў Вільню.

Кажа racyja.com прадстаўнік каманды Сяргей Верамеенка:

– Шаноўныя гарадзенцы, запрашаем вас далучыцца да вандроўкі на перапахаванне паўстанцаў у Вільні, якая будзе адбывацца 22-23 лістапада. Будзе доўжыцца два дні з адной начоўкай. Усіх ахвотных, калі ласка, будзем рады бачыць у нашай гарадзенскай харугве. Лічу, што нашых герояў паўстанцаў трэба ўшанаваць, і асабліва ў такі важны момант, як перапахаванне. Пажадана ў такі дзень быць у Вільні. Так што запрашаем.

Кошт праезду 45 рублёў (у абодва бакі) + начлег у хостэле 35 рублёў (15 эўра па курсе). Грошы збіраюцца згодна ведамасці па адрасе Гародня, вул. Кірава,3 крама „Адметнасць”, унутраны дворык, другі паверх. Тэлефоны для даведкі: +375295082082, +375336564812.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]