Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Дзяніс Івашын: Чакаем беларускіх патрыётаў у Вільні 22 лістапада

20.11.2019 общество
Дзяніс Івашын: Чакаем беларускіх патрыётаў у Вільні 22 лістапада

На пахаванне Каліноўскага мусіць прыехаць шмат беларусаў.

Гарадзенскі журналіст, аўтар шматлікіх расследаванняў Дзяніс Івашын лічыць, што у Вільню 22 лістапада на пахаванне Каліноўскага мусіць прыехаць шмат беларусаў, паведамляе racyja.com.

Журналіст лічыць гэтую падзею не перапахаваннем, а пахаваннем паўстанцаў Каліноўскага:

– Парэшткі, на жаль, не былі пахаваныя. Усе паўстанцы разам з Каліноўскім былі знішчаны расейскімі карнымі войскамі і схаваныя ад беларускага грамадства. Зараз, слава Богу, такі гістарычны момант, што гэтыя парэшткі былі адкрытыя менавіта цяпер. І гэта такі сімвалізм, які ёсць пакліканнем да беларускай нацыі, каб абудзіцца, адчуць сябе ў рэшце беларусамі, зрабіць нашу краіну беларускай паводле сутнасці духоўна і ментальна. І таму кожны беларускі патрыёт мусіць прысутнічаць падчас урачыстасцяў з нагоды пахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Дзяніс Івашын запрашае далучыцца да аўтобуса , які выязджае з Гародні ў Вільню. Па словах аднаго з арганізатараў паездкі ў Вільню Сержука Верамеенкі, у аўтобусе засталося яшчэ некалькі месцаў. Каб замовіць месца ў аўтобусе – магчыма патэлефанаваць +375295082082, альбо завітаць у гарадзенскую краму “Адметнасць”.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]