Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Фотафакт: Вершы аўтара «Пагоні» на сценах Берасця

28.11.2019 культура
Фотафакт: Вершы аўтара «Пагоні» на сценах Берасця

У Берасцi з’явіўся чарговы мурал з беларускім каларытам.

На будынку па адрасе вуліца Маякоўскага, дом 9 працытаваны верш “Санет” беларускага класіка Максіма Багдановіча, паведамляе racyja.com.

Ідэя рэалізуецца ў межах аднаго з мясцовых праектаў пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Заспець выканаўцу мурала не ўдалося, таму ўражаннямі дзеляцца самі берасцейцы:

– Вельмі шыкоўнае пачынанне. На кожнай вуліцы патрэбна такія рэчы рабіць, і чым больш, тым лепей. Каб народ крыху ведаў, хто гэтыя людзі. Таму – добра, шыкоўна, поспеху!

– На беларускай мове?

- Лепей па-беларуску.

– Мне здаецца, што гэта сапраўды вельмі цікава і прыемна, што такое мастацтва ў нас цяпер ёсць.

Гэта ўжо не першы падобны праект ад агенцтва “Дзедзіч”. Тры гады таму пры іх падтрымцы былі намаляваныя муралы з выявамі Максіма Багдановіча таксама на вуліцы Маякоўскага і Янкі Купалы на аднайменнай вуліцы. Калі ў выніку рамонтных работ Багдановіч праіснаваў нядоўга, то Купалу можна пабачыць і дагэтуль.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]