Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы адзначылі 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

01.12.2019 культура
Беларусы адзначылі 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

У лістападзе-снежні 1920 года пад дзесяць тысяч жыхароў Слуцкага павету са зброяй у руках адстойвалі незалежнасць.

Актывісты Руху салідарнасці «Разам» 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну ўшанавалі шэрагам акцый у мясцінах, звязаных з гэтай знакавай для Беларусі падзеяй, перадае «Радыё Рацыя».

«Рух салідарнасці «Разам», пачынаючы з 2006 года, заўсёды ўшаноўваў памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну вандроўкай па крыжах, якія пастаўленыя былі яшчэ да таго, як стала сённяшняя ўлада. Чаму мы ўшаноўваем памяць слуцкіх змагароў? Таму што іх подзвіг мусіць нас натхніць на барацьбу сёння. І гэтую барацьбу нам трэба весці незалежна ад таго, што хочуць ад нас у Маскве і што хоча адміністрацыя Лукашэнкі. Беларусь – гэта святое, будзем змагацца за Беларусь», — распавядае лідар Руху Вячаслаў Сіўчык.

У лістападзе-снежні 1920 года пад дзесяць тысяч жыхароў Слуцкага павету са зброяй у руках, арганізаваныя ў вайсковыя аддзелы пад сцягам Беларускае народнае рэспублікі, каля месяца стрымлівалі наступ савецкіх войскаў на захад.

Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]