Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Сяргей Антончык: Усёй грамадой мы зможам спыніць гэты аншлюс

07.12.2019 политика
Сяргей Антончык: Усёй грамадой мы зможам спыніць гэты аншлюс

Вельмі просты і няхітры пароль для гэтай барацьбы, для аб’яднання перайшоў да нас праз стагоддзі:

Імя Сяргея Антончыка было вядома кожнаму грамадскаму актывісту ў 90-я гады як прыклад бескампраміснага змагара за незалежную дэмакратычную Беларусь і заслужана належыць да найлепшай старонкі яе гісторыі, пiша «Новы час».

Актывіст і адзін з стваральнікаў рабочага руху, актыўны ўдзельнік страйку працоўных у красавіку 1991 года, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гадах, сябра апазіцыйнай фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, аўтар знакамітага даклада пра карупцыю ў атачэнні Лукашэнкі дзеліцца сваімі думкамі аб праблемах сучаснай Беларусі.

— Чаму праз 25 гадоў набыцця сваёй краіны мы зноў абмяркоўваем пагрозы для яе незалежнасці? Наколькі рэальныя гэтыя пагрозы?

— Я лічу, што гэта не проста пагроза — над Беларуссю навісла сапраўдная смяротная небяспека. Расіі ўжо недастаткова павольнага працэсу эканамічнай інкарпарацыі. Спатрэбілася поўнае паглынанне, і яго механізмы зараз абмяркоўваюцца і ствараюцца ў Маскве.

— Ці магчыма прамая ваенная агрэсія ў выніку нязгоды далучыцца праз Саюз?

— Пасля сваёй паразы ва Украіне расійскія захопнікі зразумелі, што прамая ваенная агрэсія супраць суверэннай краіны нясе шмат негатыўных наступстваў для самой імперыі. Па-першае, сумесная барацьба людзей супраць агрэсара моцна аб’ядноўвае нацыю, што і адбылося ва Украіне. Па-другое, нахабная і беспрэцэндэнтная па сваіх масштабах інфармацыйная вайна супраць украінцаў парадаксальным чынам зламала асноўную скрэпу Расійскай імперыі — стары савецкі міт аб вечным братэрскім сяброўстве

славянскіх народаў. Тыя грамадзяне, якія хісталіся ў сваіх поглядах на Расію, раптам зразумелі, што такое Расія на самай справе. Дагэтуль абстрактны выраз «Расія — гэта вайна» стаў нечаканай суровай рэчаіснасцю. Вайна ўвайшла ў кожны дом.

Па-трэцяе, сутыкнуўшыся з праявамі новай ваеннай тактыкі — гібрыднай вайной, што суправаджалася інфармацыйнай вайной, урэшце прачнуўся і Захад. Пачаўся працэс глабальнагу перагляду адносін з Расіяй, былі ўведзены эканамічныя санкцыі, якія маюць сур’ёзныя наступствы для эканомікі агрэсара.

Крамлёўскія стратэгі ўлічваюць усе гэтыя акалічнасці і пралічылі, што прамая агрэсія супраць Беларусі пакуль што ім не патрэбна. Беларускі рэжым поўнасцю прарасійскі, Лукашэнка ў поўным аб’ёме выконвае яўныя і таемныя дамовы з Расіяй, а рэпрэсіўны апарат эфектыўна кантралюе ўсё беларускае грамадства. Да таго ж у Беларусі няма арганізаванай сілы, якая магла б выгнаць Лукашэнку, як гэта зрабілі ўкраінцы з сваім Януковічам, і якая магла б ператварыць у прах укладзеныя ў беларускі рэжым інвестыцыі. Таму будуць даціскаць Беларусь праз эканамічную залежнасць і «саюзную дзяржаву».

— Навошта расійскаму кіраўніцтву такое рэзкае паскарэнне інтэграцыі, якое ўзбудзіла беларускае грамадства?

— Пуцін, магчыма, пакуль бы так не чапляў Лукашэнку, але рэзка змянілася геапалітычная сітуацыя. Лічу, што расійскім ваенным драпежнікам для пачатку шырокамаштабнай вайны з Украінай патрэбна мець доступ да

паўднёвай мяжы з Украінай. Мець сумесную мяжу з Еўразвязам — яшчэ адзін сур’ёзны аргумент у вялікай геапалітычнай гульні Крамля. Пуцінскі рэжым не можа прапанаваць хвораму на шавінізм расійскаму народу хлеб і дабрабыт, але можа прапанаваць відовішча маленькай перамоганоснай вайны. Па-гэтаму крамлёўскія ўлады спяшаюцца, а незалежная Беларусь ім замінае.Трэба яе праглынуць як мага хутчэй. Арыгінальных метадаў яны не шукаюць. Цяперашняя расійская ўлада нарадзілася ў бандыцкім асяроддзі 90-х і ўзяла

на ўзбраенне банальны для расійскіх бандытаў метад рэйдарскага захопу. Адзінае, што размова вядзецца не аб якім-небудзь прадпрыемстве, а аб паглынанні суверэннай суседняй краіны. Рэйдарскі захоп мае выгляд паглыблення інтэграцыі, інкарпарацыя — выгляд Саюза. Спецаперацыя разгортваецца на нашых вачах.

Горка казаць, але небяспека для нашай незалежнасці з’явілася не сёння, і не ўчора. Яна паўстала ўжо на другі дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Яшчэ пасля першага тура выбараў у парламенцкай «Народнай газеце» быў надрукаваны мой артыкул пра намеры Лукашэнкі «на каленях упаўзці ў Расію». Гэты намер паслядоўна выконваўся ў перыяд з 1994 па 2004-я гады: былі нанесены смяротныя ўдары па асноўных канструкцыях беларускай дзяржавы: знішчаны беларуская мова і дзяржаўныя сімвалы, канстытуцыя,

разбураны дэмакратычныя інстытуты. Беларусь пакрочыла з дарогі самастойнага развіцця ў багну каланіяльнай залежнасці ад Расіі.

— І хто можа зараз усё змяніць?

— Мы з вамі. Беларускія чыноўнікі, вайскоўцы, рабочыя, настаўнікі. Усёй грамадой мы зможам спыніць гэты аншлюс. Краіна Беларусь належыць усім беларусам, якія жывуць зараз, на ёй жылі продкі, якія за яе змагаліся, на ёй павінны жыць нашчадкі беларусаў. Галоўнае — абараніць яе сёння. Лічу, што беларусы будуць бараніць Радзіму. Нездарма постаць Кастуся Каліноўскага напомніла пра сябе ў такі складаны для краіны час.

Вельмі просты і няхітры пароль для гэтай барацьбы, для аб’яднання перайшоў да нас праз стагоддзі: «Каго любіш? — Беларусь! — Дык узаемна!»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]