Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску зьявіцца мэмарыяльная шыльда Васілю Быкаву

04.01.2020 культура
У Менску зьявіцца мэмарыяльная шыльда Васілю Быкаву

Дошка мае зьявіцца ў бліжэйшы час на доме, дзе доўгі час жыў пiсьменьнiк.

Мастацкая рада ў пытаньні разьмяшчэньня мэмарыяльнай дошкі пісьменьніку Васілю Быкаву прайшла 4 студзеня. Дошка мае зьявіцца ў бліжэйшы час на доме, дзе доўгі час жыў Быкаў — у Менску, на вуліцы Максіма Танка, 10.

Аўтарам дошкі мае стаць Ігар Засімовіч. Ён расказаў «Радыё Свабода», што пакуль дакладнае месца і праект самой дошкі не зацьверджаныя: на радзе вырашылі выбраць для яе новае месца, бо ранейшая прапанова, у двары, чальцам рады не спадабалася.

Хоць на доме амаль няма месца праз розныя прыбудовы, іншае месца (не ў двары) ўсё роўна вырашылі шукаць. Паводле Засімовіча, абмеркаваньне дошкі ідзе «ў працоўным парадку». Ён рады самому пачатку працы, бо «чакаў два гады».

«Галоўнае, што пытаньне разгледжанае, — кажа Засімовіч. — Пачатак ёсьць, будзе вынік».

Наступнае паседжаньне рады можа быць «праз два тыдні, празь месяц», дадае Засімовіч, і на яго трэба будзе прапанаваць новае месца, а магчыма і новы выгляд дошкі.

Летась Засімовіч і грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка паставілі мэмарыяльны знак на радзіме Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Дошку з граніту прымацавалі на валуне, які стаіць на месцы хаты, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.

Дасюль у Менску няма ні вуліцы, ні плошчы, ні помніка Быкаву. Менгарвыканкам пакуль, як сьцьвярджаецца, не знайшоў вуліцы, каб надаць ёй імя Быкава, а пытаньне зь перайменаваньнем ужо існых вуліц гарадзкія ўлады вырашылі не разглядаць, бо «прыйдзецца спытацца ва ўласьнікаў будынкаў, ці хочуць яны зьмяніць усе свае дакумэнты за свой кошт».

Што да ўсталяваньня помніка Быкаву, то ў Менгарвыканкаме патлумачылі, што «помнік будзе рабіцца там, дзе будзе вуліца».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]