Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Знакаміты спеў «Вядзьмара» пераклалі на беларускую мову

21.01.2020 культура
Знакаміты спеў «Вядзьмара» пераклалі на беларускую мову

Саўндтрэк запісаў гурт «Тутэйшая Шляхта».

Фальклорны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» запісаў беларускі кавер на саўндтрэк з папулярнага серыялу «Вядзьмар» ад Netflix, перадае «Белсат».

«Ведзьмару дайце талер, адсыпце дукатаў, адсыпце дукатаў, о-о-о!» – гучыць па-беларуску радок прыпеву песні ў версіі «Тутэйшай Шляхты».

Тэкст на беларускую мову перакладалі мастацкая кіраўніца ансамбля Вольга Махнач і вакаліст Дзяніс Сцяпура.

Сам серыял «Вядзьмар» зараз таксама агучваюць на беларускую мову. На пляцоўцы talaka.org атрымалася сабраць 3260 з 7780 рублёў. За любое з трох ахвяраванняў у 10, 20 або 40 рублёў перакладчыкі абяцае адкрыць доступ да серыялу з беларускай агучкай і субтытрамі.

Серыял «Вядзьмар» зняты паводле аднайменных твораў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. 21 кастрычніка 2019 года ў Менску раздавалі першыя асобнікі беларускага перакладу. На краўдфандынгавай платформе «Вулей» кніга сабрала 500 % перадзамоваў і стала самай паспяховай літаратурнай краўдкампаніяй.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]