Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Як пачаць размаўляць па-беларуску? З сябе!»

21.02.2020 общество
«Як пачаць размаўляць па-беларуску? З сябе!»

Трэба адважыцца — і ўсе атрымаецца.

Супольныя паходы ў тэатр, арганізацыя дабрачынных экскурсій, адраджэнне народных звычаяў, беларускамоўныя інтэлектуальныя гульні і забавы на вольным паветры – усе гэта незвычайныя фарматы працы віцебскіх курсаў «Мова Нанова», перадае «Радыё Рацыя».

Такая разнастайнасць прываблівае слухачоў і ніколькі не замінае вывучаць мову нават у самых неверагодных месцах, кажа нязменная вядучая курсаў у Віцебску Таццяна Дубоўская:

— Адносна нядаўна ў нас быў супольны паход у лазню! Справа ў тым, што мы не толькі адпачывалі. Некаторыя нашы студэнты – даўнія аматары лазні, і яны сталі ініцыятарамі. І мы сапраўды атрымалі задавальненне, цудоўныя эмоцыі, і ў хуткім часе вы ўбачыце гэта ў нашых новых відэароліках. Відэаролікі будуць пра тое, які венік больш карысны для здароўя. Такі фармат наведнікі курсаў асвойваюць ужо даўно: адным з першых быў відэаролік пра віцебскі прытулак для бяздомных жывелаў. Бо даўно сталі часткай гарадской сацыяльна-культурніцкай прасторы, і курсанты аб’ядноўваюцца па інтарэсах, каб супольна далучацца да розных праектаў. Камусьці цікавы жывапіс, хтосьці марыць пра падарожжы, нехта прыгадвае дзяцінства і свае навучанне ў вясковай беларускамоўнай школе, адны выпрабоўваюць свае здольнасці на майстар-класах, другія любяць спяваць ці таньчыць, і ўсе разам – гэта «Мова Нанова».

Таццяна Дубоўская заўжды рада кожнаму новаму наведніку:

— Сорамна, канешне, не ведаць роднай мовы. Але яшчэ больш сорамна не мець жадання вывучаць родную мову, культуру, гісторыю. Як пачаць размаўляць па-беларуску? Што зрабіць, каб у горадзе стала больш беларускамоўных людзей? Мяркую, пачынаць трэба з сябе. Вельмі часта мне пішуць: «Таццяна, можна мне прыйсці на курсы? Я ўпершыню, можа, чагосьці не зразумею»… Канешне! Трэба адважыцца, пачаць, і ў вас усе атрымаецца!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]