Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Някляеў: Лукашэнка, навошта ты займаешся фальсіфікацыямі?

03.03.2020 политика
Уладзімір Някляеў: Лукашэнка, навошта ты займаешся фальсіфікацыямі?

Патрабаванне свабодных выбараў мусіць быць умовай любых адносінаў з беларускай уладай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў вядомы бкларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў:

«Вашынгтон. Двухгадзінная размова ў Дзярждэпартаменце ЗША.

Два цікавыя моманты.

Першы. На пытанне: «На якіх фактах палягала заява Дзяржсакратара ЗША М. Пампеа пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, хто падрыхтаваў для яго такую інфармацыю ў той час, калі ў Мінску канвеерам ішлі суды над удзельнікамі мітынгаў у абарону незалежнасці Рэспублікі Беларусь?» – адказу я не атрымаў.

Другі момант. Мяне спыталі: «Што б я сказаў А. Лукашэнку, калі б быў на месцы Дзяржсакратара ЗША?»

Я б сказаў: «Лукашэнка! Вось ты намагаешся давесці, што за цябе галасуюць амаль 90% выбарцаў. Дык навошта ты займаешся на выбарах фальсіфікацыямі? Правядзі нарэшце свабодныя выбары, каб і мы, амерыканцы, і ўвесь свет убачыў, што ты насамрач такі, якім сябе малюеш. Тады мы будзем ведаць, што дапамагаючы табе, мы дапамагаем Беларусі, беларускаму народу, і нас не будуць вінаваціць, што праз палітыку дыялогу мы проста дапамагаем табе заставацца ва ўладзе».

Да гэтага я дадаў, што патрабаванне свабодных выбараў мусіць быць умовай любой дапамогі Лукашэнку як з боку ЗША, гэтак і з боку Еўразвязу, і мне паабяцалі, што пажаданне гэтае абавязкова перададуць не толькі Дзяржсакратару, але і Прэзідэнту ЗША.

Увогуле добра, што Беларусь вярнулася ў фокус амерыканскай знешняй палітыкі. Месяцы праз чатыры ў Мінску з'явіцца паўнавартасная амбасада Злучаных Штатаў, а ў Дзярждэпартаменце – чыноўнік, які будзе займацца адносінамі з Беларуссю – у тым ліку правамі чалавека».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]