Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зміцер Вайцюшкевіч: З-за каронавіруса даводзіцца адмяняць канцэрты

19.03.2020 культура
Зміцер Вайцюшкевіч: З-за каронавіруса даводзіцца адмяняць канцэрты

Беларускі музыка распавёў, як збіраецца выкарыстаць вольны час.

Беларускі мызука распавёў у інтэрв’ю, як на яго палны паўплава пандэмія каронавіруса і што ён будзе рабіць, перадае «Радыё Рацыя».

- Безумоўна, сітуцыя з каронавірусам унесла карэктывы ў маю творчую дзейнасць. Давялося адмяняць альбо пераносіць на няпэўны перыяд канцэрты, якія павінны былі адбыцца ў бліжэйшчы час. Скажам, 26 сакавіка павінен быў прайсці канцэрт у Магілёве, 27-га – у Гомелі, напачатку красавіка – у Гародне і Лідзе. Але, здаецца, на гэты час людзям не да канцэртаў. Лічу, што зараз не вельмі карэктна лезці да іх у вочы са сваім песнямі.

- Як выкарыстаеце вольны час?

- У мяне ёсць чым займацца. Я рыхтую новы альбом для дзяцей на вершы паэта Аляксея Пысіна. Гэта даволі цікавы праект, над якім мне лёгка і радасна працуецца. Таму, мяркую, якраз да канца вясны хопіць часу і рэсурсаў, каб яго закончыць.

- Самі нейкім чынам засцерагаецеся ад каронавіруса?

- Я жыву ў прыватным сектары пад Менскам, таму стараюся пазбягаць наведвання “масовак”. Вось і ўсе перасцярогі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]