Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Барыс Хамайда: «Беларусь перадусім» — гэта мой дэвіз

25.03.2020 политика
Барыс Хамайда: «Беларусь перадусім» — гэта мой дэвіз

Традыцыю віншаванняў віцяблян 25-га сакавіка запачаткаваў 23 гады таму.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, які днямі абвясціў, што сыходзіць на каранцін, і 30 дзён не будзе з’яўляцца каля "сіняга дому" у цэнтры Віцебска, літаральна на гадзіну парушыў правілы самаізаляцыі. Ён выйшаў павіншаваць віцяблян з Днём Волі з самаробным сцягам: на белай палатніне ён чырвоным колерам напісаў словы "Беларусь перадусім», паведамляе "Радыё Рацыя".

Традыцыю віншаванняў 25-га сакавіка Барыс Хамайда запачаткаваў 23 гады таму, і лічыць, што яна павінна заставацца непарушнай:

– Сёння найвялікшае свята, я ніколі яго не прапускаў. Таму вырашыў і сёння выйсці на тое месца, дзе ўжо шмат гадоў стаю. За гэтыя гады і плакаты былі, і сцягі былі, і расцяжкі былі. І забіралі мяне, і арыштоўвалі, і судзілі, і суткі давалі. Але былі й такія дні, што я мог стаяць, і мяне ніхто не чапаў.

За Барысам Хамайдам сачылі некалькі людзей у цывільным, яны фатаграфавалі актывіста, кудысьці тэлефанавалі. Але абышлося без затрымання, бо віцебскія міліцыянты выкарыстоўваюць іншую тактыку – праз колькі дзён прыносяць дахаты пратакол пра здзейсненае несанкцыянаванае пікетаванне. Віцебскі апазіцыянер кажа, што яго гэта не спыняе: ён даўно звык рабіць тое, што лічыць патрэбным, не зважаючы на акалічнасці.

Перад сыходам дахаты ён затрымаўся каля "сіняга дома" яшчэ на хвіліну, каб тут, у цэнтры горада, далучыцца да сусветнай малітвы супраць наступу каронавіруса, да якой усіх хрысціянаў свету заклікаў Папа Францішак.йшаў павіншаваць віцяблян з Днём Волі з самаробным сцягам: на белай палатніне ён чырвоным колерам напісаў словы “Беларусь перадусім”.

Традыцыю віншаванняў 25-га сакавіка Барыс Хамайда запачаткаваў 23 гады таму, і лічыць, што яна павінна заставацца непарушнай:

– Сёння найвялікшае свята, я ніколі яго не прапускаў. Таму вырашыў і сёння выйсці на тое месца, дзе ўжо шмат гадоў стаю. За гэтыя гады і плакаты былі, і сцягі былі, і расцяжкі былі. І забіралі мяне, і арыштоўвалі, і судзілі, і суткі давалі. Але былі й такія дні, што я мог стаяць, і мяне ніхто не чапаў.

За Барысам Хамайдам сачылі некалькі людзей у цывільным, яны фатаграфавалі актывіста, кудысьці тэлефанавалі. Але абышлося без затрымання, бо віцебскія міліцыянты выкарыстоўваюць іншую тактыку – праз колькі дзён прыносяць дахаты пратакол пра здзейсненае несанкцыянаванае пікетаванне. Віцебскі апазіцыянер кажа, што яго гэта не спыняе: ён даўно звык рабіць тое, што лічыць патрэбным, не зважаючы на акалічнасці.

Перад сыходам дахаты ён затрымаўся каля “сіняга дома” яшчэ на хвіліну, каб тут, у цэнтры горада, далучыцца да сусветнай малітвы супраць наступу каронавіруса, да якой усіх хрысціянаў свету заклікаў Папа Францішак.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]