Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Станислав Шушкевич: Нужно быть белорусом, и не быть холуем

18.03.2011 политика
Станислав Шушкевич: Нужно быть белорусом, и не быть холуем

«Во время войны был такой лозунг «Всех не перевешаешь!». Я думаю, что и сейчас: всех не пересадишь», - уверен первый руководитель Беларуси.

Разговор читателей с первым руководителем независимой Беларуси, председателем Белорусской социал-демократической Грамады Станиславом Шушкевичем прошел на сайте «Радыё Свабода».

- Як вы ставіцеся да так званай «Стратэгіі 2012»? Няўжо, так званыя «дэмсілы» ужо сузім страцілі сорам і фактычна забыліся аб падзеях 19 снежня, і зараз зноў клічуць людзей на правакацыю пад назовай «выбары».

- Дзякуй вам за гэтае пытаньне. Я стаўлюся адмоўна да стратэгіі 2012, таму што гэтая так званая стратэгія ўрастаньня дэмакратычнай апазыцыі ў дыктатуру. Гэта агідны шлях, які не адпавядае патрэбам тых людзей, у якіх ёсьць сумленьне.

- Ці пагражае Беларусі лівійскі варыянт?

- На фоне таго, што адбываецца ў Лібіі, цяжка гаварыць: усё ж Эўропа – гэта не Афрыка. І там разбэшчанасьць дыктатара вельмі вялікая, ён не шкадуе сваіх людзей, ён кінуў на іх бомбы, авіяцыю, але замашкі такія і ў нас тут ёсьць. Калі паслухаць нашага так званага ўсенародна абранага, дык ён хоча адыгрываць ролю тут, у Эўропе, такога самага Кадафі. Так што я думаю, што па-эўрапейску трэба вырашаць гэтае пытаньне, і ўсе падставы для гэтага ёсьць.

- Станіслаў Станіслававіч, падкажыце як беларусам навучыцца не ўспрымаць чалавека які займае вышэйшую дзяржаўную пасаду як бацьку народа?

- Ня трэба паўтараць тую дурноту, якая прэ з нашай афіцыйнай прапаганды, з гэтай крыніцы нечысьці і хлусьні. Таму што называць бацькам такога чалавека могуць толькі тыя, хто не адчуў, што такое сапраўдны бацька.

- Наколькі жорсткімі, на Вашую думку, будуць наступныя прысуды па справе «масавых непарадкаў»? Як Вы лічыце, ці зьдзейсьніцца прагноз спадара Пракаповіча наконт імавернага дэфолту ў 2014 году і ці можа ён адбыцца раней?

- Я думаю, Лукашэнка дэманструе жорсткасьць знарок, каб застрашыць астатніх. Падчас вайны быў такі лёзунг “Усіх не перавешаеш!”. Я думаю, што і цяпер: усіх не пасадзіш. Трэба ісьці па гэтым шляху.

Што да зьдзяйсьненьня прагнозаў Пракаповіча, у нас многія не ўсьведамляюць, што такое дэфолт. Гэта няздольнасьць дзяржавы аплачваць пэўныя пазыкі. Дык вось калі будзе дапамога Расеі, то я не выключаю, што можна яшчэ доўга пацягнуць з гэтым дэфолтам, таму што з палітычных меркаваньняў жадаючы панаваць у Беларусі, Расея можа падтрымаць Лукашэнку, а яму няма куды падацца. І другая бяда, што Эўропа не ўжывае належных санкцыяў у адносінах да дыктатарскага рэжыму і таго, што нашы лепшыя сыны цяпер у турме.

- Может ли как-то повлиять на ситуацию с белорусской АЭС Литва? Имеются ли вообще хоть какие-то рычаги влияния на такую ситуацию?

- Калі добрая станцыя, то аддаленасьць не адыгрывае такой вялікай ролі. У Бэльгіі і Францыі ¾ энэргіі выпрацоўваецца на ядзерных электрастанцыях, яны знаходзяцца недалёка ад гарадоў. Праўда, я раней мог бы прывесьці прыклад і Японіі, дзе яны блізка знаходзяцца, але на такую катастрофа, якая адбылася з Японіі, проста не разьлічвалі праекціроўшчыкі, таму што проста не чакалі землятрусу і найвысокай хвалі, якой не было больш за 150 гадоў. Таму ўзьдзейнічаць можна. Літва зьвярталася да ўраду Беларусі, але ж тут Менску трэба паказаць, што мы «што хочам, тое і робім».

Я б сказаў, што рэч тут не ў Літве, а ў Беларусі. У тым, ці адпавядае гэтая пляцоўка тым геафізычным патрабаваньням, якія належыць прад’явіць. Калі адпавядае, то я нічога страшнага ў гэтым ня бачу. Але беларускіх навукоўцаў, якія б маглі даць адказ на гэтае пытаньне, не прыцягнулі да таго, каб даць такое заключэньне. У прыватнасьці, Радзім Гарэцкі не прымаў у гэтым удзелу.

«Вар’яцкі праект» АЭС можна зьмяніць толькі зьмяніўшы ўладу, і трэба, каб у Беларусі адбыліся справядлівыя выбары. Усе гавораць, што яны прыхільнікі справядлівых выбараў, але ўсе яны заплюшчваюць вочы на хлусьню і фальсыфікацыю, якую робяць Ярмошыны, Лазавікі па загадзе Лукашэнкі. Так што трэба на ўсіх узроўнях ня плакаць, а адстойваць гэтыя пазыцыі. Дарэчы, нам Захад дапамагае, перастаў пускаць кіраўнікоў камісій, тых, хто фальсыфікуе.

Трэба дамагацца справядлівых выбараў, тады і з электрастанцыяй усё вырашыцца.

- Как Вы видите сценарии интеграции с Россией – позитив (если есть) и негатив. Как Вы видите судьбу политзаключенных - через сколько лет они выйдут? Как Вы видите развитие оппозиции - возможна ли консолидация и преодоление разногласий. Кто может стать лидером сейчас?

- Я супраць той інтэграцыі, якая адбываецца ў нас з Расеяй, якая малюецца як нейкі мытны саюз. Трэба дзейнічаць так, як выгадна Беларусі. А каб было выгадна Расеі, яна нас пераконвае, што гэта тое самае, што ўступаць у сусьветную гандлёвую арганізацыю, гэта глупства, хлусьня..

Найважнейшае пытаньне – гэта вызваленьне палітычных вязьняў. Лепшыя сыны Беларусі сядзяць сёньня ў турме толькі за тое, што яны хочуць, каб у нас былі справядлівыя выбары, хочуць, каб у нас была дэмакратыя, хочуць, каб у нас была прававая дзяржава. Ніякага злачынства ніхто зь іх не ўчыніў. І калі мы забудземся пра гэта, мы павінны на першае месца ставіць пытаньне аб вызваленьні ва ўсіх акцыях, трэба пераконваць людзей. Што нашы браты і сёстры сядзяць у турме ні за што. Гэта дзікасьць -- у Эўропе трымаць у турме ні за што. Трэба з гэтай дзікасьцю змагацца.

Цяпер што да апазыцыі, у апазыцыі ёсьць цудоўныя маладыя людзі, заслужаныя, зь вялікім досьведам. Апазыцыя шукае шлях, яна, дарэчы, дамаглася многага ў замежжы, таму што пазыцыя Эўропы магла быць зусім іншай, каб ня дзеяньні апазыцыі. Мне здаецца, што пра апазыцыю гавораць, што нейкія зьявы ад іх не залежаць. Трэба, каб добрыя людзі ішлі ў апазыцыю, калі яны хочуць дэмакратычных пераўтварэньняў.

- Просили ли Вы встречу с Президентом России Д. Медведевым и намерены ли Вы с ним встретиться в ближайшее время?

- Не, я не прасіў сустрэчы з прэзыдэнтам Мядзьведзевым, я ня думаю каб ён захацеў са мной сустракацца, таму што я ведаю, што такое прэзыдэнт, што такое першая асоба ў дзяржаве, дый сказаць мне яму няма чаго. Я не магу сказаць, каб я да яго дрэнна ставіўся, я да яго вельмі добра ставіўся, калі ён выступіў і растлумачыў, што такое Лукашэнка.

Але пасьля я заўважыў, што ён падпарадкаваны больш таму, каб мець больш уладную выгаду, каб яго пазыцыя прымалася лепей, і ён пачаў гуляць у гэтыя электаральныя гульні з Пуціным, не захацеў траціць той прымітыўны расейскі электарат, для якога Лукашэнка – вельмі станоўчая постаць.

- Расскажите, что Вы думаете про Мясниковича. В 1994 году он избавился от Кебича. Может ли он повторить подобное действие в случае с Лукашенко? Как лично Вы к нему относитесь? Когда Вы в последний раз с ним встречались?

- Мясьніковіч разумны чалавек і ўмее працаваць. Што да астатніх ягоных характарыстык, я б сёньня ўстрымаўся. Што да ягоных палітычных і чалавечых характарыстык, -- добра было б, каб яны былі лепшымі. Апошнія гады 2-3 я зь ім не сустракаўся наагул.

- Чаму не знішчылі КДБ, калі была магчымасць? Як зараз лягчэй бы дыхалася ўсім без іх!

- Задумайцеся над назвай. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі – гэта структура, якая займаецца бясьпекай дзяржавы, каб ніхто гэтую дзяржаву не зруйнаваў, не падвёў, не зьнішчыў. Такая сыстэма абавязкова павінна быць. Назва вельмі паганая. Гістарычна паганая. Яе можна зьмяніць, як гэта зрабілі расіяне. Магчыма, так трэба было зрабіць, але да гэтага рукі не дайшлі.

Без такой структуры, без разьведкі і контрразьведкі сучасная дзяржава існаваць ня можа. Павінна быць КДБ, але ён не павінен займацца палітычным вышукам, тым, што навязалі сёньняшняй службе КДБ. У мой час гэтым КДБ не займалася.

- Што Вы думаеце адносна змены палітычнай культуры ў Беларусі і свеце, ці есць механізмы стрымлівання распаўсюду Real Polityk, а у рэчаіснасьці татальнай несумленнасьці і ахамення эліт палітычных і медыяльных? У параўнанні трох-чатырох дзеннай з падрыхтоўкай он-лайн канферэнцый з некаторымі адыёзнымі палітыкамі з Беларусі час на паданне Вам пытанняў «Свабода» скараціла да 24 гадзінаў. Якая для гэтага была прычына?

- Ня той сэнс укладаюць у словы Real Polityk. Калі гэта адступленьне ад сумленнасьці, прыстойнасьці, чалавечай годнасьці – для мяне такая палітыка не існуе. Макіавелі пісаў пра тое, як бараніць манархію, і там могуць ужывацца забойства, хлусьня, усё, што хочаце. Менавіта ў такім кантэксьце адукавана сёньняшняя беларуская ўлада.

- Когда Вы были главой ВС, сколько у Вас было охранников и как Вам жилось в Дроздах? Насколько увеличилось число охранников для Лукашенко? Были ли на Вас покушения?

- У Драздах, дзе мне была адведзеная рэзыдэнцыя, я раз туды прыехаў, і мы з жонкай там доўга шукалі свайго сямігадовага сына, і вырашылі, што нам такія вальеры непатрэбныя. Так што я там ніколі ня жыў.

Што да аховы, то ўся мая ахова ў пэрыяд, калі яны была найбольшай – гэта было 9 чалавек. Гэтыя 9 чалавек забясьпечвалі круглыя суткі ахову дома, дачы і майго рабочага месца. Сёньня такая ахова ў нашай першай асобы звыш 2 тысяч чалавек.

- Ці Вы верыце, што кіраўніцтва Расеі сапраўды выдасьць крэдыт Лукашэнку хаця б у памеры шасьці мільярдаў даляраў на будаўніцтва Астравецкай АЭС? Ці апошнія пагадненьні Пуціна з Лукашэнкам не выглядаюць часткай піар-кампаніі расейскага прэм'ер-міністра напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі?

- Я думаю, што Расея можа даць крэдыт з палітычных меркаваньняў. Больш падыходзячай для расейскай імперскасьці кандыдатуры, чым Лукашэнка, не існуе. Калі ён аддасьць зараз расейскаму капіталу нашы прадпрыемствы, то нам цяжэй будзе адстойваць свій эканамічны сувэрэнітэт

Я лічу, што павінен быў быць тэндэр, калі могуць канкураваць розныя прапановы. Гэта ў нас не было. Я хацеў бы, каб у нас была станцыя такой надзейнасьці, як у Бэльгіі, Францыі і ЗША. Я мяркую, без такой надзейнай АЭС заможнае жыцьцё ў Беларусі не магчыма.

- Как скоро Беларусь «задышит» свободно? И что можно сделать обычному гражданину (не состоящему ни в каких партиях) для этого?

- Фактычна я ўжо адказваў на гэтае пытаньне. Трэба быць беларусам, і ня быць халуём. Нават тое заканадаўства, якое ёсьць, дазваляюць нам усталёўваць беларускасьць, змагацца за дэмакратыю і правы чалавека.

ПОЎНЫ ТЭКСТ РАЗМОВЫ

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]