Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Тадэвуш Кандрусевіч: Няхай Уваскрослы Збаўца адорыць вас супакоем і надзеяй на новае заўтра

17.04.2020 общество
Тадэвуш Кандрусевіч: Няхай Уваскрослы Збаўца адорыць вас супакоем і надзеяй на новае заўтра

Краўнік каталіцкай царквы ў Беларусі павіншаваў праваслаўных з Пасхай Хрыстовай.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч віншуе вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы са святам Пасхі Хрыстовай. Віншаванне апублікаваў сайт catholic.by:

- Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Паважаныя браты і сёстры!

Сардэчна віншую вас са збаўчым святам Пасхі Хрыстовай!

Сёння наш позірк скіраваны ў напрамку пустой магілы Збаўцы, адкуль з цемры прамяніцца святло Уваскрасення, якое нясе надзею нават насуперак надзеі.

Гэта асабліва важна падчас пандэмій каранавірусу і грахоўнасці, што захапілі свет. Чалавек, які паставіў сябе на месца Бога, нечакана адчуў сваю крохкасць. Эпідэмія паказала неабходнасць пераасэнсавання як існуючага светапарадку, так і вяртання да духоўных каштоўнасцяў.

У гэтай складанай сітуацыі жадаю вам, дарагія праваслаўныя браты і сёстры, моцы духа і веры ў тое, што пасля выкліканай гэтай эпідэміяй цярпенняў Вялікай пятніцы настане радасць Велікоднай раніцы.

Няхай Уваскрослы Збаўца адорыць вас сваімі ласкамі, супакоем і надзеяй на новае, поўнае духоўнага і фізічнага здароўя заўтра.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]