Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Белавус выпусціў серыю масак і цішотак «Псіхо3%» — і атрымаў сотні замоваў

05.06.2020 политика
Павел Белавус выпусціў серыю масак і цішотак «Псіхо3%» — і атрымаў сотні замоваў

Гульня слоў і рэйтынг Лукашэнкi спадабалiся людзям.

«Мы запусцілі серыю апоўдні 5 чэрвеня і ўжо атрымалі больш за 300 замоваў, — расказвае грамадскі дзеяч і кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус. — Спачатку абвясцілі, што выпускаем толькі маскі і цішоткі, але пабачылі, наколькі гэтая гульня слоў і лічбаў спадабалася людзям. Таму вырашылі дапоўніць серыю кепкамі, значкамі і магнітамі.

У першую чаргу, тлумачыць Павел, людзей цікавяць маскі, бо слова «псіхоз» спачатку было сказана ў дачыненні да сітуацыі ў краіне з каранавірусам, а пасля яно аб’ядналася з інтэрнэт-апытаннямі пра рэйтынг Лукашэнкі на выбарах, паведамляе nn.by.

Павел дадае што ў краме рыхтуюцца яшчэ некалькі дызайнаў на актуальныя тэмы, бо стала зразумела, што ў людзей ёсць патрэба выказваць сваю палітычную пазіцыю праз візуальнае афармленне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]