Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Баранавіцкія патрыёты адзначылі гадавіну перамогі Рэчы Паспалітай над Масквой

29.06.2020 общество
Баранавіцкія патрыёты адзначылі гадавіну перамогі Рэчы Паспалітай над Масквой

З Палонкаўскай бітвы пачаўся пералом у 13-гадовай вайне.

Баранавіцкія актывісты адзначылі 360-ую гадавіну перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай пад Палонкай, перадае «Радыё Рацыя».

З Палонкаўскай бітвы пачаўся фактычна пералом у цяжкай для Рэчы Паспалітай 13-гадовай вайне. Ушанаванне нашых продкаў-ваяроў стала даўняй традыцыяй у баранавіцкіх актывістаў-патрыётаў, кажа арганізатар паездкі Уладзімір Гундар:

– Вось з гэтай палонкаўскай перамогі фактычна пачаўся пералом па ўсёй вайне. Пачалося вызваленне земляў Вялікага Княства Літоўскага ад маскоўскага захопніка.

Актывісты прыбралі тэрыторыю ля помніка, усклалі кветкі, паставілі прыгожы кошык са стужкамі колеру польскага сцяга і нашага нацыянальнага вялікалітоўскага, бел-чырвона-белага, запалілі знічы, памаліліся, паспявалі песні і пачыталі вершы.

Святочны настрой быў крыху сапсаваны старшынёй Палонкаўскага сельвыканкама, якая пад’ехала на правах гаспадыні да святкуючых і грозна дапытала, хто такія, ці ёсць у іх дазвол на мерапрыемства і прыгразіла выклікаць міліцыю.

Кажа ўдзельнік акцыі Юрый Казакевіч:

– Самае страшнае тое, што гэтыя людзі лічаць, што маюць права дыктаваць нам умовы жыцця, дыктаваць нам як сябе паводзіць, каго нам ушаноўваць, каго нам памятаць. Яны, па-сутнасці, як ланцуговыя сабакі існуючага рэжыму.

Паводле баранавіцкай спявачкі Галіны Ярашэвіч, ушанавалі не толькі памяць продкаў-ваяроў, але і тых, хто працягнуў іх справу ў барацьбе за свабоду і волю – баранавіцкага паэта, які памёр нядаўна ў Расеі ад каронавірусу, Яўгена Савельева і былога кіраўніка Баранавіцкага ТБМ, якога ўжо 5 гадоў няма з намі, Віктара Сырыцу.

фото: «Радыё Рацыя» фото: «Радыё Рацыя» фото: «Радыё Рацыя»
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]