Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Някляеў: Статкевіч, Севярынец, Ціханоўскі – людзі незвычайнай мужнасці

01.07.2020 политика
Уладзімір Някляеў: Статкевіч, Севярынец, Ціханоўскі – людзі незвычайнай мужнасці

З імі мы пераможам.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў пракаментаваў у «Фэйсбуку» апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі:

«У апошні дзень чэрвеня, адбыўшы месяц за кратамі, мусіў выйсці з турмы Мікалай Статкевіч. Мусіў, але…

Баючыся ягонай актыўнасці падчас сваіх «выбараў», Лукашэнка загадаў сфабрыкаваць на Статкевіча крымінальную справу і пакінуць яго ў турме.

Статкевіча судзілі і кідалі за краты безліч разоў. Але не зламалі ягоную волю да барацьбы за свабодную, дэмакратычную Беларусь.

І калі: «Жыве Беларусь!» – дык жыве яна найперш у такіх яе сынах, як ён. Як кінутыя разам з ім за краты Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, ці як вартавы нашай памяці пра Курапаты, пра незлічоныя нашы страты і ахвяры Зьміцер Дашкевіч – людзі незвычайнай мужнасці і нязломнай сілы волі.

З імі мы пераможам.

Не можам не перамагчы.

Жыве Беларусь!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]