Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Акцыя «Салідарныя з Беларуссю» прайшла ў Беластоку

04.08.2020 политика
Акцыя «Салідарныя з Беларуссю» прайшла ў Беластоку

Прадстаўнікi беларускай дыяспары ды жыхары Беластока вышлi на Плошчу Касцюшкі.

Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч:

– Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння!

– Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь.

– Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]