Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Жанчыны Беларусі ня спыняцца»

18.09.2020 политика
«Жанчыны Беларусі ня спыняцца»

Усё беларускае грамадзтва патрабуе аднаго — сыходу Лукашэнкі.

Эколяг Ірына Сухій і блогерка, ляўрэатка прэміі Адамовіча Наста Захарэвіч расказалі «Радыё Свабода» пра пра пэрспэктывы мірных пратэстаў и жаночых маршаў у Беларусі.

Глядзіце на відэа дыскусію цалкам.

Прапануем некалькі тэзісаў з дыскусіі:

Ірына Сухій: Жанчыны будуць і далей выходзіць. У мінулую суботу і нядзелю мы бачылі, што дастаткова жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын. Ня ведаю, як у іншых, але ў мяне ўнутры гучыць: «Не дачакаецеся!» Ёсьць дакладнае адчуваньне, што ў нас няма права адступаць. Мы павінны дамагчыся, каб выканалі патрабаваньні, якія ўсё беларускае грамадзтва выстаўляе — сыход Лукашэнкі, сумленныя выбары, спыненьне гвалту, вызваленьне палітвязьняў і ўсіх затрыманых. Пакуль гэта ня будзе выканана, жанчыны Беларусі ня спыняцца.

Трапіўшы за краты, разумееш, што гэта непрыемна, але праз гэта можна прайсьці. У камэрах мы адна адну падтрымлівалі і ў мяне было ўражаньне, што ўсе зьняволеныя жанчыны маюць вельмі баявы настрой. І зьняволеньне іх ня спыніць.

Наста Захарэвіч: На жаночых маршах пэўная атмасфэра, ёсьць мабільнасьць. І ня трэба ілюзій, што жанчын ня б’юць, а мужчын бʼюць. Мне здаецца, што жаночыя маршы будуць браць за прыклад шмат дзе ў сьвеце, і цяпер ужо пра гэта гавораць як пра вельмі цікавы фармат супраціву.

Цяпер пасунуліся ўбок нашы ранейшыя спрэчкі аб гендэрных пытаньнях, бо цяпер у нас усіх ёсьць адна мэта. Я бачу, як падтрымліваюць палітвязьняў людзі, якія зь імі катэгарычна ня згодныя ў пэўных пытаньнях. Яны кажуць, што потым мы гэта вырашым, але цяпер трэба вызваліць чалавека. Я вельмі спадзяюся, што, калі яны выйдуць на свабоду, хаця б крышачку ацэняць здольнасьць іншых пасунуць уласныя прынцыпы дзеля салідарнасьці. Вельмі важна, што мы ўмеем дамаўляцца, кансалідавацца наконт чагосьці тэрміновага і канкрэтнага зараз. Гэта ня значыць, што мы адмаўляемся ад сваіх прынцыпаў. Нам трэба вырашыць гэтае пытаньне, і, як я жартую, нарэшце мы вернемся назад да спрэчак у «Фэйсбуку».

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]