Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Пайшоў з жыцця Віктар Швэд, найстарэйшы беларускі пісьменьнік у Польшчы

23.10.2020 общество
Пайшоў з жыцця Віктар Швэд, найстарэйшы беларускі пісьменьнік у Польшчы

Літаратару было 95 гадоў.

22 кастрычніка на 96-м годзе жыцьця пайшоў з жыцця Віктар Швэд, найстарэйшы зь беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы, паведамляе выданне «Радыё Свабода».

Віктар Швэд нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў сям’і праваслаўных сялянаў у вёсцы Мора (сёньня ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва). Закончыў Беларускі ліцэй у Бельску (1946) і Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленьне журналістыкі (1955) і аддзяленьне беларускай філялёгіі (1969) Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў журналістам у беластоцкай «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Książka i wiedza» ў Варшаве (1960–1988).

Швэд дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе, быў заснавальнікам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» ў 1958 годзе ў Беластоку. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Вядомы перад усім як беларускамоўны паэт, у тым ліку як аўтар вельмі папулярных на Падляшшы вершаў для дзяцей.

Сярод яго выдадзеных паэтычных зборнікаў: «Жыцьцёвыя сьцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Менск, 1976), «Мая зялёная Зубровія» (Менск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998).

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]