Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Выходжу на вуліцу, каб не сорамна было глядзець сыну ў вочы»

24.10.2020 политика
«Выходжу на вуліцу, каб не сорамна было глядзець сыну ў вочы»

Вольга Савіч з Кобрына верыць у перамогу дабра над злом.

«Каб не было сорамна глядзець у вочы сыну выйшла на марш супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў». Так патлумачыла «Новаму часу» свой удзел у акцыі пратэсту 11 кастрычніка ў Кобрыне гараджанка Вольга Савіч.

За ўдзел у маршы суддзя Вадзім Здановіч 20 кастрычніка аштрафаваў Вольгу Савіч на 10 базавых велічынь.

Па адукацыі Вольга эканаміст, зараз даглядае інваліда I групы, жыве разам з маці і 14-гадовым сынам – вучнем Кобрынскай гімназіі. «Яму хутка ісці галасаваць і я не жадаю, каб сын апынуўся на Акрэсціна. Таму і выйшла на марш, пасля якога вярнулася дахаты з спакойнай душою», — падкрэсліла жанчына.

Яе погляды падзяляюць сваякі і сябры. Вольга Савіч пажадала суайчыннікам не маўчаць, прылюдна адстойваць сваю пазіцыю і верыць у перамогу дабра над злом. «Сама я ўсёй душою веру ў лепшую будучыню Бацькаўшчыны, у беларусаў і нашую салідарнасць», — зазначыла яна.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]