Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вольга Севярынец: Паша — мой нязломны рыцар

26.11.2020 политика
Вольга Севярынец: Паша — мой нязломны рыцар

Жонка аднаго з лiдараў апазiцыi распавяла пра апошнiя навiны ад яго.

Аб гэтым жонка палiтвязня, аднаго аз лiдараў апазiцыi Паўла Севярынца Вольга Севярынец распавяла ў «Фэйсбуку».

- Піша, што на ўсе лісты адказвае. Калі вы пісалі і вам не дайшоў адказ, значыць, што ліст альбо не прайшоў цэнзуру, ну альбо яго проста выкінулі. Штодзённа Пашу прыходзіць каля 10-15 лістоў.

Ён стараецца шмат працаваць. Рыхтуе зараз хрысціянскія віктарыны і просіць тых, хто піша яму лісты падкідваць цікавых фактаў аб беларускіх хрысціянах у спорце, навуцы, эканоміцы, архітэктуры, музыцы і кіно. Буду вельмі ўдзячная, калі хтосьці зможа альбо мне нешта цікавае перадаць (падказаць літаратуру ці артыкулы), альбо асабіста напіша Паўлу.

На днях мы зрабілі новы наклад Пашынай энцыклапедыі пра нашу Радзіму «Люблю Беларусь». Таму запрашаем на Kroplia.by Дваравыя чаты, калі хто захоча далучыцца да рэкламы, то пішыце — я падрыхтую.

Пару тыдняў таму паламалі Пашын тг-канал, што можа сведчыць пра зрухі ў яго справе, магчыма хутка нешта новае даведаемся.

Паша — мой нязломны рыцар, але чытаю між радкоў, як ён хоча хутчэй да сваіх. Ужо больш трох месяцаў ён на Валадарцы і амаль столькі ж быў на Акрэсціна. 7 снежня будзе паўгады як Паша не бачыў Францішка, піша, што мы снімся яму кожную ноч.

Кажуць, што Бог не дае выпрабаванняў звыш сілы, тады для мяне гэта выпрабаванне на мяжы сіл. Адзінае, што трымае, гэта Ісус Хрыстос, родныя, сябры і настойлівыя беларусы, якія ўмеюць здзіўляць, — пiша Вольга Севярынец.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]