Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Арцыбіскуп Кандрусевіч у нядзелю наведае Магілёў

06.02.2021 общество
Арцыбіскуп Кандрусевіч у нядзелю наведае Магілёў

Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі памоліцца з мясцовымі вернікамі і сустрэнецца з духавенствам.

У нядзелю 7 лютага Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае Магілёў, дзе памоліцца з мясцовымі вернікамі і сустрэнецца з духавенствам Магілёўскага рэгіёну, піша catholic.by.

Па запрашэнні Біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў інтэнцыі падзякі Богу за 75 гадоў жыцця і за вяртанне на радзіму.

Сустрэча іерарха з вернікамі Магілёўшчыны таксама стане выразам яго удзячнасці ім за малітоўную падтрымку ў цяжкі час выгнання.

Пачатак святой Імшы ў 11.00.

Увечары ў парафіі святога Антонія адбудзецца сустрэча Ганаровага Мітрапаліта з духавенствам Магілёўскага рэгіёну на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]