Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Меркаванне: Трэба ствараць вольныя хаўрусы супраціву

05.04.2021 политика
Меркаванне: Трэба ствараць вольныя хаўрусы супраціву

Трэба яднацца!

– Наша краіна стомлена ад дыктатуры! Крызіс апатыі, падаўлення праў і свабод ўсё больш крочыць па нашай Радзіме, - пiша чытач “Басты!”

Сябры! Трэба ствараць вольныя хаўрусы супраціву, то бок касту людзей, неабыякавых да лёсу сваёй краіны і свайго народа, якія лічаць правы чалавека найвышэй інтарэсаў вусатага.

Ёсьць шмат чатаў. І гарадзкія, і раённыя, то бок, трэба ствараць суполкі падтрымкі любых пратэстных настрояў. Паўсюль казаць людзям, як рабіць страйкі-забастоўкі, як распаўсюджваць ўлёткі, маляваць графіці.

Трэба інфармаваць насельніцтва пра любыя пратэсныя акцыіі пры дапамозе інфармацыйных матэрыялаў а гэтак жа інтэрнэт-сустрэч (супольнасцяў).

Трэба яднацца! Патрэбны зьмены, патрэбна свабода, патрэбна незалежнасьць, патрэбны новыя свабодныя выбары! Трэба быць актыўнымі! Не вешаем нос, што паўсюль менты. Аказваем супраціў любымі сродкамі! Трэба не на кухнi варыць дома боршч, а знайсці пару гадзін свайго часу, для таго каб сказаць гучнае - дастаў! А наконт сродак — іх шмат!

Галоўнае не журыцца, а працягваць барацьбу! Жыве Беларусь!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]