Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кіраўнік Беларускага касцёла просіць аднавіць трансляцыю імшы па радыё

08.04.2021 общество
Кіраўнік Беларускага касцёла просіць аднавіць трансляцыю імшы па радыё

Трансляцыя нядзельных святых Імшаў з мінскай катэдры адбывалася бесперапынна з 2000 года па жнівень 2020 года.

У нядзелю 11 красавіка святая Імша ў 8.15 з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску можа трапіць у эфір беларускага радыё. Як паведаміў у размове з Catholic.by пробашч архікатэдры ксёндз канонік Антоні Клімантовіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ад імя шматлікіх беларускіх парафій скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Мінгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансляцыю ранішняй святой Імшы.

Ксёндз Антоні Клімантовіч адзначыў, што афіцыйнага пацвярджэння аб аднаўленні радыётрансляцый ён асабіста не атрымаў, аднак быў паінфармаваны супрацоўнікамі Белтэлерадыёкампаніі, што 11 красавіка парафіяльная святая Імша а 8.15 трапіць у жывы радыёэфір.

Пробашч архікатэдры мае надзею, што трансляцыя святой Імшы адбудзецца, прычым не толькі 11 красавіка, але вернецца ў штонядзельную праграму Белтэлерадыёкампаніі.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца.

Трансляцыя нядзельных святых Імшаў у 8.15 з мінскай катэдры адбывалася бесперапынна з 2000 года па жнівень 2020 года. У адну са жнівеньскіх нядзель мінулага года без тлумачэнняў з боку Белтэлерадыёкампаніі спынілася ўключэнне набажэнстваў у жывым эфіры. Нагадаем, што да катэдры на працягу некалькіх гадоў радыётрансляцыі нядзельных Імшаў вяліся з касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]