Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Таццяна Севярынец — пра сына, Афнагеля, Вінярскага і паплечнікаў: Гэта найлепшыя людзі, цвет нацыі

25.05.2021 политика
Таццяна Севярынец — пра сына, Афнагеля, Вінярскага і паплечнікаў:  Гэта найлепшыя людзі, цвет нацыі

Маці палітвязня зарадзілася энергіяй ад таго, як сёння яны скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!».

Магілёўскі абласны суд вынес вырак па крымінальнай справе супраць Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Кіраўнік хрысціянскай дэмакратыі пакараны 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іншыя ўдзельнікі працэсу атрымалі ад 4 да 7 гадоў зняволення.

Мама палітвязня Таццяна Севярынец падзяліся з nn.by ўражаннямі ад прысуду сыну.

«Мы не тое, каб чакалі горшага, мы разумелі, што прысуд будзе вялікі. Гэта было зразумела.

Але настолькі хлопцы стаялі ў гэтай клетцы светлыя, такія родныя, такія ўпэўненыя ў сабе. Мы і «Верым, можам, пераможам» крычалі, і «Жыве Беларусь» — гэта Паша кіраваў.

Абвінавачанне і вырак гучалі настолькі бездапаможна і няўпэўнена, што людзі проста стаялі і рагаталі. Калі яны пералічвалі рэчы, які нібыта з’яўляюцца доказам здзяйснення страшных учынкаў, то было

«16 бейсболак, 9 маек». Нейкія пасведчанні з выбараў. І самае галоўнае — прафсаюзны білет Вінярскага! Гэта вось такія доказы «злачынства», разумееце? Самае страшнае з пачутага — процівагаз. Вось такая экстрэмісцкая дзейнасць — гэта смешна.

Суддзя вось так лёгка гуляецца лёсамі людзей: туды сем гадоў, туды пяць, туды чатыры. Ніхто з іх не будзе сядзець сем гадоў — усё рухне. І выйдуць хлопцы ўсе, апроч Вітольда Ашурка.

Гэта сёння пад камерамі журналістаў з намі ўсе былі вельмі ветлівымі, хоць да раны прыкладай. Уражанне было, што людзі чым могуць, тым дапамагаюць. Была супрацоўніца суда, якая падпісвала дакументы аб спатканнях.

Паша вельмі добра выглядаў. Гэта мы ад яго энергіі набраліся, разумееце? Раней я не магла сказаць імя Пашы без таго, каб камок не праглынуць, мне было цяжка так. Я старалася абстрагавацца і меней думаць. А ён такой энергіяй мяне зарадзіў — тым, як выглядаў, як кіраваў. Паша ёсць Паша.

Яны ўсе малайцы! І Афнагель Жэнька, і Вінярскі. Усе ўсміхаліся. Гэта найлепшыя людзі, каго судзяць, цвет нацыі. Гэта нам, тым, хто на волі, трэба так выглядаць, быць упэўненымі ў пераменах і рабіць, што магчыма. Нават калі ты не аддаў грошы ў школе — гэта ўжо ўчынак і крок да перамогі.

Сапраўды пашчасціць тым, хто сядзіць за сапраўдныя правіны, такія як крадзяжы, забойствы, сядзіць з такімі людзьмі побач. І яны змогуць падняць гэтых злачынцаў на пару прыступак вышэй, паказаць ім, што яны людзі. У іх ёсць і такая місія, апроч усяго іншага».

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]