Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Аб’яднанне АББА ладзіць летнік у Краснагрудзе

26.06.2021 общество
Аб’яднанне АББА ладзіць летнік у Краснагрудзе

Ён арганізаваны для дзяцей, якія вучаць беларускую мову.

Аб’яднанне АББА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, зараз ладзіць у Краснагрудзе летнік. Ён арганізаваны для дзяцей, якія вучаць беларускую мову ў школе №4 у Беластоку.

«Радыё Рацыя» гутарыць з настаўніцай беларускай мовы Алінай Ваўранюк:

– Тут у пары крокаў ад нас Літва. Са мной таксама працуе настаўніца Тамара Карнялюк. Вельмі шкада, што вы не можаце ўбачыць усю тую прыгажосць, якая вакол нас! Упершыню мы паехалі так далёка – на поўнач нашага ваяводства. Сваю беларускую культуру мы добра ведаем, а зараз будзем пазнаваць бліжэй культуру нашых суседзяў, нашых сяброў – літоўцаў, якія жывуць тут, у Польшчы. Такіх жа аўтахтонаў, як і мы. Мы паедзем у Сэйны, наведаем там літоўскую школу. Таксама ў аўторак збіраемся паехаць у Пуньск. Там наведаем Дом літоўскай культуры.

- Ці ахвотна вучні збіраюцца на такія летнікі?

- Вельмі ахвотна. Калі ў мінулым годзе гэты летнік не адбыўся з-за пандэміі, і зараз я прапанавала дзецям паехаць, то быў адзін вялікі крык радасці. Хачу адзначыць, што летнік адбываецца, дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, бо калі б не гэтая дапамога, то летнік быў бы страшэнна дарагі для нашых вучняў.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]