Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Львове адбыўся канцэрт беларускай культурнай салідарнасьці

01.07.2021 культура
У Львове адбыўся канцэрт беларускай культурнай салідарнасьці

Мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь.

Беларуская Рады культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасьці ў межах штогадовага «Сьвята музыкі», які праходзіць у Львове.

Як паведамляе тг-канал Беларускай Рады культуры, мэта — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь і яе культурныя дзеячы.

На сцэну выйшлі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба, «Разьбітае Сэрца Пацана», а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка.

У 20 гадзінаў адбудзецца відэа-вэрсія гэтага канцэрту.

Арганізатары паведамілі, што «сродкі, якія будуць атрыманыя ад гэтай трансьляцыі, пойдуць на падтрымку сям’і палітвязьня, зьвязанага са сфэрай культуры. Так сталася, што яго маці і бацька засталіся без працы і не ў змозе аплочваць паслугі адваката».

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]