Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алена Гнаўк: Не трэба баяцца і перамога будзе за намі

15.08.2021 политика
Алена Гнаўк: Не трэба баяцца і перамога будзе за намі

Беларусам трэба не забываць пра асабісты гонар.

Галоўнае, не баяцца нелегетымнай беларускай улады. Беларусам трэба не забываць пра асабісты гонар пры цяжкіх рэпрэсіях, каб выйсці пераможцамі, кажа racyja.com адбываючая “дамашнюю” хімію жыхарка вёскі Ткачы Пружанскага раёна 63-гадовая Алена Гнаўк:

– Калі ў вачах звер бачыць страх, ён на вас нападае. Не трэба нічога баяцца, трэба мець сваю годнасць, трэба з расплюшчанымі вачыма смела глядзець у вочы таму, хто непрыемныя мінуты табе дае – ці гэта суддзя, ці гэта пракурор, ці гэта следчы, ці гэта другі чалавек, трэба паводзіць сябе годна. Не трэба баяцца і перамога будзе за намі.

Хутка Алену Гнаўк будуць зноў судзіць. Цяпер ужо не за танец у карагодзе, а за нібыта грубую абразу Лукашэнкі падчас судовага працэсу. Асабістае меркаванне Гнаўк аб псіхічным здароўі Лукашэнкі груба рэзанула людзей у мантыях і мундзірах, яны ўспрынялі яе словы як абразу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]