Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У цэнтры Варшавы прайшла акцыя беларусаў

15.08.2021 политика
У цэнтры Варшавы прайшла акцыя беларусаў

Фотафакт.

Чарговая штонядзельная акцыя беларусаў прайшла ў цэнтры Варшавы, каля Касцёла святой Ганны. У ей паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе racyja.com.

Выступоўцы падымалі тэмы вырубкі лясоў Беларусі, стачкі на “Беларуськаліі” і закрыцця ўладамі гарадзенскага дзіцячага хоспісу:

– Вельмі хочацца, каб зараз мяне ўлады ўбачылі і адказалі на адно пытанне: куды вы падзенеце ўсіх гэтых дзяцей, хто зараз будзе дапамагаць гэтым дзецям?

– З 2018 года на тэрыторыі Беларусі дзейнічае забарона на вываз леса-кругляка. Адзіны чалавек, хто можа даць дазвол называе сябе прэзідэнтам. Пры гэтым мы бачым рост экспарта круглага лесу.

– Кампанія Yara знізіла сабе цэну набыцця угнаенняў, але стачкам як падвяргаўся рэпрэсіям, як парушаліся правы працоўных, так усё і засталося.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]