Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Яблычны Спас адсвяткавалі на Святой гары Грабарцы ў Польшчы

20.08.2021 общество
Яблычны Спас адсвяткавалі на Святой гары Грабарцы ў Польшчы

Асноўныя удзельнікі свята — мясцовыя беларусы.

19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з вялікіх 12-ці святаў – Праабражэння Гасподняга – Яблычны Спас.

У Польшчы найбольш урачыста адзначаецца яно на святой Гары Грабарцы. Малітоўныя святкаванні пачаліся ўжо ўчора вечарам у жаночым Манастыры святых Марфы і Марыі, передае «Польскае радыё».

Тысячы вернікаў прыбылі ў манастыр, каб прыняць удзел у святкаванні Праабражэння Гасподняга, аднаго з самых важных святаў у царкоўным календары. Паводле традыцыі, паломнікі прыносяць з сабой крыжы – маленькія і вялікія, каму які па сіле. Святая Гара Грабарка – гэта наша гара Табар – кажуць паломнікі.

У манастыры зараз знаходзіцца копія Холмскай іконы Багародзіцы, аднаго з найстарэйшых абразоў Божай Маці ў Польшчы.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]