Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Літве беларусы ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

28.08.2021 политика
У Літве беларусы ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

Яны наведалі мястэчка Біржы, дзе паўстанцы на чале з Зігмунтам Серакоўскім вялі баі.

Таварыства беларускай культуры ў Літве і Цэнтр імя Якуба Коласа зладзілі вандроўку ў літоўскае мястэчка Біржы, дзе паўстанцы на чале з Зігмунтам Серакоўскім вялі жорскія баі з царскімі карнікамі, перадае «Радыё Рацыя».

Распавядае старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч:

– Вандроўка адбылася, дзякуючы запрашэнню Біржайскага самакіравання, якое выслала нам яшчэ ў траўні месяцы запрашэнні. І 20 жніўня сабраліся каля 12 чалавек і паехлі ўшанаваць тых, хто змагаўся за незалежнасць нашага народу.

Апошнія дні жніўня заўсёды для Таварыства беларускай культуры ў Літве арганізацыйна напружаныя. Учора ў Вільні пачаўся мастацкі пленэр, які арганізоўвае Таварыства. А заўтра пачынаецца Другі фестываль беларускай фальклорнай песні «Беларусь старажытная».

Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]