Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Экс-амбасадар ЗША ў Польшчы: Як можна было будаваць сумесны газаправод з краінай, што анексавала Крым і Данбас?

12.03.2022 политика
Экс-амбасадар ЗША ў Польшчы: Як можна было будаваць сумесны газаправод з краінай, што анексавала Крым і Данбас?

Некаторым краінам ЕС трэба зрабіць высновы.

Здаецца, крывавая вайна павінна была разгарэцца ў цэнтры Еўропы, каб некаторыя – асабліва Германія – усвядомілі наступствы гандлёвага супрацоўніцтва з Масквой, – заявіла ў інтэрв'ю парталу interia.pl (пераклад —polskieradio.pl) былы амбасадар ЗША ў Польшчы Жоржэт Мосбахер. - Я лічу, што Польшча заслугоўвае прабачэнняў з боку ЕС і ЗША – дадала яна.

Палітык адзначыла: «Гэта шакуе, што ў пачатку 2022 года каля 20 працэнтаў энергіі паступала ў Еўропу з Расіі. Як такое можна было дапусціць? Як можна было дазволіць аўтарытарнай дзяржаве выкарыстоўваць нафту і газ у якасці зброі, будуючы сумесны газаправод з палітыкам, які анексуе Крым і Данбас?», – сказала былы амбасадар ЗША ў Польшчы.

На пытанне, ці зменіцца пазіцыя Польшчы ў выніку вайны, Мосбахер адказала, што, на яе думку, зменіцца. «Сёння Польшча зʼяўляецца самай важнай краінай у рэгіёне, якая каардынуе гуманітарную падтрымку і перадачу зброі ва Украіну. Вы ў поўным сэнсе гэтага слова зʼяўляецеся ўсходнім флангам НАТА – ключавым элементам архітэктуры бяспекі кантынента», – сказала Мосбахер.

На жаль, некаторыя не жадаюць прызнаваць гэты факт. Зараз Еўрасаюз займаецца пытаннямі вяршэнства права ў Польшчы і абмяркоўвае санкцыі. Прыйшоў час сказаць гэта ўслых – калі гаворка заходзіць пра праблемы з вяршэнствам закона, значная частка таго, што дайшла да Захаду, стала вынікам расійскай дэзінфармацыі. І ЕС, і Амерыка прынялі гэта бескрытычна», – падкрэсліла былы пасол ЗША ў Польшчы.

Адказваючы на пытанне, якія высновы мы можам зрабіць з дыпламатычнай і ваеннай блытаніны вакол перадачы МіГаў Украіне, Мосбахер адказала, што лічыць, што пытанне аб магчымай перадачы знішчальнікаў не павінна быць часткай публічнай дыскусіі.

Яна адзначыла, што ў 1941 годзе Чэрчыль папрасіў у ЗША самалёты, а Рузвельт – у той час як Амерыка была яшчэ нейтральнай – меў такую ж праблему, як сёння NATO. «Як ён гэта вырашыў, нягледзячы на супраціўленне Кангрэсу? Самалёты даляцелі да мяжы з Канадай, а там іх літаральна перапхнулі на другі бок. Дзякуючы гэтаму яны апынуліся ў Вялікабрытаніі з-за межаў Амерыкі. Украіна заслугоўвае зброі і гэтыя машыны, таму што яна змагаецца за сваё выжыванне». – перакананая Мосбахер.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]