Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

“Белавежжа-2009” у лiпенi 2011-га

23.07.2011 культура
“Белавежжа-2009” у лiпенi 2011-га У ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва) праходзiць мастацкая выстава “Белавежжа-2009”.

У жніўні 2009 года для групы беларускіх мастакоў у Белавежскай пушчы быў арганізаваны мастацкі пленэр. Базай для мастакоў стала вёска Камянюкі Камянецкага раёна. Але мастакам давялося папрацаваць у розных кутках – і на Берасцейшчыне, і на Гродзеншчыне.

Фармальный падставай для правядзення пленэра стаў юбілей – 600-годдзе надання пушчы статуса прыроднага запаведніка, аднак першыя заканадаўчыя акты, скіраваныя на ахову прыроды і насельнікаў яе тэрыторыі, былі прыняты яшчэ 1409 годзе. Выключэннем стаў толькі той час, калі Вялікае княства Літоўскае і Рэч Паспалітая рыхтаваліся да так званай Вялікай вайны (1409 - 1411) – з Тэўтонскім ордэнам. У 1409 годзе, па загаду караля Ягайлы і вялікага князя Вітаўта, у Пушчы шла нарыхтоўка мяса зубра, аленя і казуль для будучых воінаў Грунвальдскай бітвы 1410 года.

Тэмай для мастакоў стала ўнікальная прырода, рэдкія і ахоўныя расліны, фауна запаведнага лесу, пушчанскія ўрочышчы, помнікі архітэктуры…

Гэтая выстава з’яўляецца вынікам працы шматлікіх удзельнікаў гэтай мастацкай акцыі.

Удзельнікі: Алесь Грышкевіч, Мікола Купава, Васіль Касцючэнка, Кастусь Качан, Алесь Суша, Юрась Хілько, Пётра Шарыпа, Жана Чыстая, Аксана Гайдуковіч, Леанід Радзько, Ігар Скавародка, Лукаш Левандоўскі (Польшча), Янка Рамановіч, Аляксей Сарокін.


 



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]