Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу»

27.07.2023 общество
«Работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу»

Беларусы рассказали о своей первой работе в Польше.

Поиск работы — обычно самый сложный вопрос переезда в новую страну.

Журналисты mostmedia.io поговорили с беларусами о том, как они искали первую работу в Польше и на какие зарплаты соглашались.

«Работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу»

В Польше Михаил живет уже полтора года. Приехал из Минска, где работал электромонтажником. Для переезда выбрал Белосток — здесь жили друзья. Еще до переезда Михаил попросил свою подругу узнать, куда в Белостоке можно устроиться электриком. Оказалось, что муж одной из ее клиенток работал с поляком, которому в фирму нужен работник.

— Мой нынешний работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу, а после — неделю карантина. На момент переезда язык я не знал совсем. Но с поляком общий язык нашел сразу, начали понимать друг друга практически без проблем. Его фирма — это он и я. Иногда мы работаем вместе, но в основном — работаю один. Как начальник он не требовательный, никуда не гонит, все время говорит: «Делай не спеша и аккуратно, плохо оно само получится». Со старта оплата была 20 злотых в час чистыми, сейчас поднял до 27 злотых. Работаю я понедельника по пятницу по восемь часов. Редко бывает необходимость выйти на работу в субботу, но он всегда предварительно спрашивает, есть ли у меня возможность.

«Знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка»

Эмі пераехала ў Польшчу два з паловай гады таму, напрыканцы 2020 года. Дзяўчына адразу падалася на міжнародную ахову, таму бліжэйшыя паўгады працаваць афіцыйна магчымасці ў яе не было. Пасля атрымання ўсіх дакументаў беларуска пачала шукаць працу. У Беларусі Эмі працавала афіцыянткай і музычным кіраўніком, таму хацела знайсці штосьці падобнае. За паўгады па праграме Каліноўскага дзяўчына вывучыла польскую мову да ўзроўня В2, але ўпэўненасці ў карыстанні мовай не было. Таму дзяўчына адмовілася ад працы ў дзіцячым садку, нягледзячы на прапановы, якія ей паступалі.

— Праз беларускія групы ў тэлеграме і праз агульных знаемых знайшла працу афіцыянткай у італьянскай рэстарацыі Chianti ў Варшаве. Але калі я прыйшла на сумоўе, мне адразу адмовілі ў пасадзе афіцыянткі з-за колера валосся (яно было фіялетавым). Мяне прынялі мыць посуд. Працавала я там толькі ў выхадныя. Гэтага было мала. Таму я пайшла на дадатковую працу: мыць посуд у кальянную. Плацілі мне 15-17 злотых за гадзіну.

Паралельна я шукала працу на пастаяннай аснове і знайшла працу касірам у Ашане. Там прапаноўвалі аплату ў памеры 18 злотых за гадзіну, але з графікам шэсць дзен у тыдзень па 12-15 гадзін у дзень. Дарога ад майго дома да працы займала яшчэ паўтары гадзіны. Там я вытрымала ўсяго тры месяцы. Развіталася з працай у Ашане роўна ў той момант, як атрымала прапанову ад беларускага бара, куды часта хадзіла, — Beer Station. На той момант быў толькі адзін бар у раене Praga-Pòłnoc у Варшаве. І планавалася адкрыцце другога ў самым цэнтры Варшавы, куды патрабаваўся кухар за 20 злотых у гадзіну. Я пагадзілася.

На пасадзе кухара Эмі прапрацавала нядоўга: чатыры-пяць месяцаў, пасля чаго ей прапанавалі працу бармэнам. Працавала адразу на два бары, амаль праз год адкрыўся трэці бар таго ж брэнда у раене Ursynów. І беларуска пачала працаваць ужо “на тры бары”. Агулам у гэтых трох закладах Эмі прапрацавала паўтара года. Звольнілася дзяўчына, бо зразумела, што стаіць на адным месцы і не развіваецца. Эмі прызнаецца, што развітвацца было цяжка, але яна прыняла рашэнне шукаць штосьці, што будзе блізка сэрцу, а не тое, што будзе ратаваць ад галоднай смерці.

— У польскай групе ў Фэйсбуку я знайшла прапанову бармэнам у рэстаране італьянскай кухні Dziurka od klucza. Заробак абяцалі ў памеры 24 злотых за гадзіну, з магчымасцю павышэння да 27 злотых. Каб туды трапіць, трэба было прайсці кваліфікацыйную размову, падчас якой пыталі пра кактэйлі, моцны алкаголь, мае планы на будучыню ў сферы бармэнства. Яшчэ трэба было адпрацаваць тэставы дзень. Я працую ў гэтым рэстаране ўжо два месяцы і кайфую! За 200 гадзін я зарабляю амаль 5000 злотых і пры гэтым не стамляюся. У нас вялікі калектыў — амаль усе палякі і некалькі ўкраінцаў. Нам рэгулярна праводзяць навучальныя курсы, так званыя szkolenia, на якіх распавядаюць аб алкаголю, кактэйлях, віне. Да таго ж тут рэгулярна змяняецца кактэйльная карта, у якую мы павінны самі ўносіць свае аўтарскія кактэйлі, таму нам дазволена часта эксперыментаваць.

Эмі лічыць, што знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка. Кожны павінен прайсці праз нейкі перыяд, калі трэба ісці на працу з цяжкасцю і неахвотай, каб зарабіць на выжыванне. А калі будзе падушка бяспекі — можна шукаць тое, што будзе па душы і ў чым можна развівацца.

— Для сябе адзначыла тое, што нават гэты рэстаран не будзе маім канчатковым пунктам. У маіх планах калісьці адкрыць штосьці свае.

«Заробак залежыць ад таго, колькі лекцый правяду»

Марыя пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Зараз дзяўчына жыве ў Варшаве і працуе настаўніцай ангельскай мовы: выкладае для палякаў.

— Асаблівых цяжкасцей у пошуке працы ў мяне не было. Знайшла яе на praca.pl. Напачатку была анлайн-размова, а потым запрасілі ў школу. На вочным сумоўі пыталі, які ў мяне вопыт навучання, якія методыкі выкарыстоўваю і гэтак далей. У той самы дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што прымаюць на працу. Гэтая праца ў мяне па ліку другая пасля заканчэння універсітэта. Мой заробак як настаўніка залежыць ад таго, колькі лекцый правяду. У месяц выходзіць ад 4000 да 6000 злотых. Праца мне падабаецца, але, як і паўсюль, есць што палепшыць.

Польскую мову Марыя вучыла яшчэ ў школьныя часы: хадзіла на заняткі, чытала кнігі. Акрамя гэтага да пераезда беларуска шмат разоў была ў Польшчы, таму вывучэнне мовы давалася проста.

Для ўсіх, хто збіраецца пераязджаць у Польшчу і працаваць тут, у Марыі толькі адна парада: вучыць польскую мову.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]